Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Навіны і аб'явы
25 сакавіка 2018 года Каталіцкі Касцёл адзначыў Пальмовую Нядзелю, ўспамін трыумфальнага ўезду Хрыста Пана ў Ерузалем дзеля здзяйснення сваёй пасхальнай таямніцы.
16.04-18.04.2018 г.
16-18 сакавіка ў нашай парафіі адбыліся вялікапосныя рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні для нас правёў капуцын а. Алег Вайцяховіч.
Айцец рэкалекцыяніст заахочваў парафіянаў, каб яны слухалі Божае Слова не толькі розумам, але перадусім сэрцам. Заклікаў, каб дазволілі пачутым словам увайсці глыбей, што ў выніку прывядзе да зменаў у жыцці – ад разумення да волі.
Ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, 26 лістапада, у нашай парафіі дзеці і моладзь уступілі ў “Эўхарыстычны рух маладых”.
З 31 сакавіка па 2 красавіка ў нашай парафіі прайшлі велікапосныя рэкалекцыі, якія праводзіў а.Аляксандар Жарнасек МІС. Тэмай гэтых духоўных практыкаванняў быў верш з Дзеяў Апосталаў: “Пакайцеся, і няхай кожны з вас ахрысціцца ў імя Езуса Хрыста дзеля адпушчэння грахоў вашых, і атрымаеце дар Духа Святога” (Дз 2,38).
Дзеці і моладзь, якія прыналежаць да руху ЭРМ 26 сакавіка здзейснілі невялікае паломніцтва ў м. Гудагай, дзе наведалі санктуарый Маці Божай Шкаплернай, там жа прынялі ўдзел у Святой Імшы.
17-18 сакавіка ў кляштары Сясцёр Уршулянак адбыліся вялікапосныя рэкалекцыі для дзяцей і моладзі, якія прыналежаць да руху ЭРМ.
У нядзелю 19 лютага, дзеці і моладзь з супольнасці ЭРМ правялі час на скаладроме.
Падрыхтоўка да Фацімскага юбілею
Падрыхтоўку да сустрэчы з Марыяй у фацімскай выяве мы распачалі з першых дзён Адвэнту. Жыццё трох пастушкоў – Жасінты, Францішка і Люцыі – змянілася пасля сустрэчы з Прыгожай Пані. Падчас Адвэнту нам спадарожнічала пытанне: ,,Дзе маё дрэва перамены?”, – якое заклікала кожнага паразважаць, у якіх сферах мы патрабуем навяртання.
Пастэрка
24 снежня а 22.00 Імшой, якую называюць Пастэркай (назва паходзіць ад слова на польскай мове ,,пастэж” – пастух, бо менавіта пастушкі першыя прыйшлі пакланіцца нованароджанаму Збаўцу), распачалі ўрачыстасць Божага Нараджэння.
Стаенка
Перад 24 снежня на працягу некалькі дзён трывала будаванне стаенкі.
Рэкалекцыі
З 16 па 18 снежня адбываліся адвэнтавыя рэкалекцыі. Іх вёў палатынец кс. Яўгеній Эйсмант.
Імяніны ксяндза Аляксандра
12 снежня свае імяніны адзначаў кс. Аляксандр Шамрыцкі МІС.
Адпуст
На парафіляьны адпуст у нашую парафію прыбыў кс. Віталій Сідорка, віцэ-рэктар дыяцэзіяльнай семінарыі ў Гродна. Падчас ўрачыстай гаміліі святар звярнуў увагу на некалькі пунктаў, звязаных з праўдай аб Беззаганым Зачацці НПМ.
Ад пачатку Адвэнта ў нашай парафіі адбываліся рараты ў панядзелак і сераду а 6.30, у суботу – 18.30.
Кананізацыі а. Станіслава Папчынскага, заснавальніка Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў, адбылася 5 чэрвеня 2016года ў Рыме. Па гэтай прычыне была арганізавана пілігрымка з нашай парафіі да месца спачывання а. Станіслава.
У пятніцу 14 кастрычніка ў парафіі на вячэрнюю Эўхарыстыю прыехаў кс. біскуп Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. На пачатку Святой Імшы кс. Аляксандр унёс рэліквіі св. Станіслава Папчынскага, Заснавальніка Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў.
Ва ўрачыстаць Найсвяцейшай Тройцы, падчас Святой Імшы 9 дзяцей з нашай парафіі упершыню ў жыцці прынялі Святую Камунію.
З надыходам вясны, абуджэннем прыроды, з цёплым сонейкам і спевам птушак усё больш радасці нараджаецца ў душы. Скончыўся час халадоў і змроку, санлівасці і абыякавасці. Які доўгі ўжо стаў дзень і як многа добрых спраў можна зрабіць!
Вялiкi пост — час спазнання ласкi Божай мiласэрнасцi i навяртання
Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, браты i сёстры!
13 і 14 лістапада 2015 г. у Жодзіне праходзіла сустрэча міністрантаў, у якой прымалі ўдзел і хлопцы з парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава). Пра адметнасць мінулай падзеі і нашы поспехі – у гэтым артыкуле.
28 снежня моладзевая місія «Чыстае сэрца» праводзіла каляднае свята, на якое былі запрошаны і дзеці парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава).
Була Святога Айца Францішка аб распачацці ў Каталіцкім Касцёле Надзвычайнага Юбілею Міласэрнасці распавядае пра ўмовы яго правядзення і духоўныя плёны гэтага Юбілею.
28 лістапада ў парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе адбылося дыяканскае пасвячэнне семінарыста Паўла Федаровіча, які належыць да супольнасці айцоў марыянаў. Пасвячэнне ўдзяліў дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
Каманда распрацоўкі і тэхнічнай падтрымкі прылажэння “Малітоўнік” з радасцю паведамляе, што нашы карыстальнікі цяпер змогуць чытаць біблейскія тэксты Старога і Новага Запаветаў (сінадальны пераклад) з каментарыямі (брусэльскае выданне Бібліі 1989 года) літаральна са сваіх смартфонаў і планшэтаў.
3 кастрычніка 2015 г. сям’я ордэна айцоў марыянаў прыняла новага брата ‒ Павел Федаровіч МІС склаў вечныя шлюбы на рукі айца правінцыяла Паўла Наумовіча. Урачыстасць адбылася ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне.
Старонка 2 з 4