Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

IMG 31126.01.2017

Падрыхтоўка да Фацімскага юбілею

Падрыхтоўку да сустрэчы з Марыяй у фацімскай выяве мы распачалі з першых дзён Адвэнту. Жыццё трох пастушкоў – Жасінты, Францішка і Люцыі – змянілася пасля сустрэчы з Прыгожай Пані. Падчас Адвэнту нам спадарожнічала пытанне: ,,Дзе маё дрэва перамены?”, – якое заклікала кожнага паразважаць, у якіх сферах мы патрабуем навяртання.

 У сёлетняй стаенцы маленькаму Езусу спадарожнічалі не бэтлеемскія пастушкі, а дзеці з Фацімы. Яны сваёй малітоўнай паставай рыхтавалі нас да сустрэчы з Маці Хрыста.

26 студзеня прывітаная пробашчам і парафіянамі Марыя заняла годнае месца ў святыні. Падчас малітоўнага чування дзеці і моладзь нашай парафіі прадставілі сцэнку пра фацімскія аб’яўленні. Каб ушанаваць Маці Божую Фацімскую, да нас прыбыў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які заахвоціў нас прыслухацца да паслання Марыі і адгукнуцца на яго. Вельмі глыбокім і узрушваючым для парафіянаў было сведчанне арцыбіскупа аб сустрэчы з адным з фацімскіх пастушкоў – сястрой Люцыяй. Вечарам 29 студзеня мы развіталіся з Цудоўнай Пані.

Фотаздымкі