Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

Рух «Маці ў малітве»

    Эўхарыстычны рух моладзі

Рух факаляраў

Рух «Маці ў малітве» распаўсюджаны ва ўсім свеце. Яго дэвіз — «Аб’яднаўшыся ў малітве, мы выратуем нашых дзяцей». Мэта руху — усведамленне кожнай маці свайго мацярынскага паклікання праз малітву, бязмежны давер да Бога і даручэнне дзіцяці Яго абароне.

Эўхарыстычны рух моладзі — гэта касцёльны рух, што аб’ядноўвае дзяцей і моладзь, якія разам перажываюць Евангелле і разам з Езусам хочуць будаваць новы свет. У наш час Эўхарыстычны рух моладзі з’яўляецца міжнародным. У яго ўваходзяць каля трох мільёнаў маладых людзей ва ўсім свеце.

Слова facolare мае італьянскае паходжанне і азначае «сямейны ачаг», а ў шырокім значэнні — сям’ю. Заснавальніцай руху факаляраў, або Справы Марыі, з’яўляецца К’яра Любіч, якая нарадзілася ў 1920 годзе ў Трэнта, у Італіі.



 

Малітоўныя спатканні для розных групаў:

І гр. -13.00 (5 кл)
ІІ гр. – 15.00 (4 кл)
ІІІ гр -15.00 (8-10 кл)
ІV гр -16.00 (6-7 кл)

  • Сужэнскія сустрэчы руху Факаляры
  • Біблейская сустрэча:
    - для працуючай моладзі – нядзеля 16.30 (звяртацца: а. Павел Федаровіч МІС)
                                    - для студэнтаў - нядзеля 19.00 (а. Павел Федаровіч МІС)