Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
У дадзеным раздзеле Вы можаце задаць пытанне ці пакінуць прапанову.
Увага, Ваша пытанне будзе размешчана толькі пасля праверкі адміністратара.
Алена
17.05.2015 | Жодзiна
Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел?
Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда зайти, как обратиться к богу и попросить прощение.
Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда зайти, как обратиться к богу и попросить прощение.
Адказ на пытанне:
Прывітанне, Алена! Самае цяжкае - гэта набрацца смеласці, перабароць страх, саму сабе і зрабіць адзін крок насустрач. Зайсці ў касцел ты можаш у любы час, калі касцел адчынены (паглядзі на сайце расклад набажэнств). І пабудзь там у касцёле у цішыні, выказаўшы ў сэрцы ўсё што баліць да Бога. Гэта ўжо і будзе малітва і размова з Ім. А таксама ў такіе моманты варта мець чалавека, які зможа падтрымаць. Таму можаш у любы час пазваніць святару айцу Андрэю (+375293335113) і ён абавязкова шчыра выслухае, паразмаўляе і дапаможа саветам. Юліяна
Вольга
24.03.2015 | Miнск
Какие улицы относятся к вашей парафии?
Адказ на пытанне:
Шаранговіча, Скрыпнікава(частка), Сухараўская, Фёдарава, Панчанкі, Чайлытка, Янкоўскага, Шырмы, Семянякі, Лабанка(частка), Гарэцкага
Iрына
02.02.2015 | Miнск
Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?
Адказ на пытанне:
Хвала Хрысту! Калі Вы сама бежмаваная, то так.
Кс. Андрэй Сiдаровiч
Кс. Андрэй Сiдаровiч
Вiка
28.10.2014 | Miнск
Ці можа хрысціянін «святкаваць» Хэлоўін?
Адказ на пытанне:
Хутка разам з усім Каталіцкім Касцёлам мы будзем адзначаць урачыстасць Усіх Святых, якая для кожнага хрысціяніна з’яўляецца напамінам аб яго пакліканні да святасці. Але, на жаль, у наша асяроддзе, а асабліва ў моладзевае, уваходзіць і становіцца ўсё больш папулярным “святкаванне” Хэлоўіна. Хэлоўін бярэ свой пачатак у Шатландыі, дзе ў вігілію ўрачыстасці Усіх Святых, 31 кастрычніка, адзначалася свята бога смерці Самайна. Элементы гэтага свята чэрпаліся са старажытных язычніцкіх вераванняў друідаў. Гісторыя расказвае, што ў той час акрамя розных ахвяраванняў са звяроў часам складалі і чалавечыя ахвяры. Хэлоўін не мае нічога агульнага з хрысціянствам, толькі, хіба, тое, што ён парадыруе ўрачыстасць Усіх Святых – тых, хто пасля смерці цешыцца хвалою нябёсаў, хто заслужыў гэта сваім гераічным наследваннем Хрыста. Хэлоўін з’яўляецца працягам язычніцкага свята з элементамі сатанізму. Трэба прызнаць, што кожны чалавек мае права выбару, да якога ніхто нікога не можа прымусіць, але калі хтосьці лічыць сябе хрысціянінам, ён павінен умець адрозніць тое, што згаджаецца з яго верай, ад таго, што ёй супярэчыць. Альбо ён святкуе хрысціянскія святы, альбо язычніцкія, нават калі камусьці можа здавацца, што ў гэтым няма нічога дрэннага.
Кс. Ян Раманоўскі
Слова Жыцця, 20 (407), 26 кастрычніка 2014 г.
Кс. Ян Раманоўскі
Слова Жыцця, 20 (407), 26 кастрычніка 2014 г.
Мiкола
18.09.2014 | Miнск
Хвала Хрысту!
Можа, пытанне і не зусім рэлігійнага характару, але хацелася б вырашыць яго ў адпаведнасці з хрысціянскай мараллю.
Рэч у тым, што я жыву сам і асобна ад бацькоў, мне 24 гады, працую і сам сябе забяспечваю. Але мама тэлефануе кожны дзень і пытаецца, што я рабіў, дзе быў, дзе я цяпер, з кім і гэтак далей. Я разумею, што гэтае жаданне даведацца прадыктавана клопатам пра мяне. Але незразумела, чаму нельга зразумець, што я ўжо дарослы і што такі кантроль не дае мне магчымасці стаць сапраўды самастойным. Карацей, не хочацца губляць сувязі, але адначасова хочацца выйсці з-пад гэтага кантролю, хоць ён, магчыма, падсвядома прыкрываецца клопатам. Дзякуй!

На векі Хвала!
Па першае, магу пацвердзіць, што вы, як дарослы чалавек, маеце абсалютнае права на самастойнае жыццё і прыняцце асабістых рашэнняў.
Па другое, маме аб гэтым таксама можна нагадваць, але акуратна, каб не абразіць. Паспрабуйце ёй растлумачыць, што вам не вельмі падабаецца яе клопат, пададзены ў такім выглядзе: штодзённыя тэлефонныя званкі з патрабаваннем падрабязнай справаздачы.
Чацвёртае прыказанне Божае патрабуе каб мы шанавалі і паважалі сваіх бацькоў, але не абсалютнай паслухмянасці ім, калі мы не з'яўляемся непаўналетнім дзіцём. Вам трэба прыслухоўвацца да таго, што яны радзяць, але не абавязкова выконваць усе іх жаданні. Памятайце, што ўсё ж такі жыццё вашае і толькі вам вырашаць, як яно павінна выглядаць. І ў гэтым як раз няма ніякай супярэчнасці.