Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

111 IMG 82214.10.2016

У пятніцу 14 кастрычніка ў парафіі на вячэрнюю Эўхарыстыю прыехаў кс. біскуп Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. На пачатку Святой Імшы кс. Аляксандр унёс рэліквіі св. Станіслава Папчынскага, Заснавальніка Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў.


Падчас гаміліі біскуп Юрый абапіраючыся на Божым Слове, якое дакраналася тэмы Божага Провіду, распавёў аб прысутнасці Божай апекі ў жыцці а. Станіслава, як таксама ў гісторыі існавання ордэна. На заканчэнне Святой Літургіі адбылося асабістае ўшанаванне рэліквій св. Станіслава. Пасля Эўхарыстыі рэліквярый быў змешчаны на спецыяльна падрыхтаваным месцы, каб вернікі маглі праз заступніцтва гэтага святога ўзносіць да Бога свае падзякі і просьбы.

Фотаздымкі