Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
Навіны і аб'явы
19.10 - 25.10.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
22 кастрычніка (Серада) – успамін св. Яна Паўла ІІ, папы
12.10 - 18.10.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
15 кастрычніка (серада) – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла
17 кастрычніка (пятніца) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка
18 кастрычніка (субота) – свята св. Лукі, евангеліста
05.10 - 11.10.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
7 кастрычніка (аўторак) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай
11 кастрычніка (субота) – успамін св. Яна XXIII, папы
28.09 - 04.10.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
29 верасня (панядзелак) – свята Св. Міхала Арханёла (Апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св. Габрыеля і Рафала, Арханёлаў
30 верасня (аўторак) – успамін св. Гераніма, прэзбітэра і доктара Касцёла
1 кастрычніка (серада) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла
2 кастрычніка (пятніца) – успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў
4 кастрычніка (субота) – успамін св. Францішка Асізкага
21.09 - 27.09.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
23 верасня (аўторак) – успамін св. Піо з П’етральчыны, прэзбітэра
27 верасня (субота) – успамін св. Вінцэнта дэ Поля, прэзбітэра
Ва ўрачыстасць Спаслання Духа Святога ў нашай парафіі адбылася прыміцыйная святая імша ксяндза Артура Ляшнеўскага, салезіяніна (S.D.B.)
25.05.2019 г. Першая Святая Камунія 2019
У нядзелю Добрага Пастыра ў нашай парафіі адбылася вельмі радасная падзея. Дзевятнаццаць дзяцей упершыню ў сваім жыцці прынялі Езуса ў святой камуніі.
14-21.04.2019 г. Фатаздымкі з Пальмовай Нядзелі і Вялікдня
На фатаздымках:
- Пальмовая нядзеля
- Крыжовы шлях
- Вялікі чацвер у сацыяльным цэнтры на Серафімовіча
5-6.04.2019 г. XII марыянскі турнір міністрантаў
Ў Жодзіне прайшоў дванаццаты турнір міністрантаў. Сёлетняя сустрэча стала незвычайнай таму, што сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў — амаль 120 чалавек з розных парафій.
Развітанне айца Паўла
26 жніўня 2018 г. наша парафіяльная супольнасць развіталася з а. Паўлам Федаровічам, які быў накіраваны з місіяй у Казахстан.
Летнік моладзі ў Росіцы
Летнік для моладзі з нашай парафіі адбыўся ў Росіцы ад 8 да 14 ліпеня. Падчас гэтых дзён моладзь у цішыні росіцкай прыроды пахілялася над ружанцовымі таямніцамі святла.
Урачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі — 15 жніўня
Дагмат Унебаўзяцця, абвешчаны ў 1950 г., быў часткаю праграмы Папы Пія ХІІ, які ўсім сэрцам клапаціўся пра распаўсюджванне марыйнай пабожнасці.
23.07.2018 г.
22 верасня арганізуецца пілігрымка для моладзі з Беларусі ў Вільню, дзе на плошчы перад катэдрай пройдзе сустрэча Святога Айца з моладдзю. Узроставае абмежаванне ўдзельнікаў — з 18 да 35 гадоў.
Летнік – сярэднія дзеці
У сярэдзіне чэрвеня чарговая група дзяцей з нашай парафіі паехала на адпачынак у Оршу ў кляштар айцоў марыянаў.
Летнік – малодшыя дзеці
На пачатку чэрвеня у першы летнік адправілася малодшая група дзяцей з нашай парафіі. Канікулы з Богам адбываліся ў кляштары айцоў марыянаў у Оршы.
30.05.2018 г.
27 мая падчас нядзельнай Святой Імшы ў 12.00 трое кандыдатаў былі прынятыя ў міністранты.
Заканчэнне навучальнага года
Вячэрняй Эўхарыстыяй 30 мая адбылося падсумаванне і заканчэнне чарговага катэхетычнага года ў нашай парафіі.
Белы тыдзень 2018
13 мая ў нашай парафіі падчас ўрачыстай Эўхарыстыі 15 дзяцей першы раз прынялі Святую Камунію.
Сустрэча сем’яў
У кастрычніку 2017 года ў нашай парафіі распачаліся сустрэчы для маладых сем’яў. Гэтыя спатканні рэгулярна адбываліся пасля вячэрняй Святой Імшы ў трэцюю сераду месяца.
Першая Камунія 2018
У гэтым годзе да Першай Святой Камуніі ў нашай парафіі прыступілі 2 групы дзяцей – старэйшыя і малодшыя.
Росіца – свята сям’і
Сустрэча сем’яў адбылася 12 мая ў Росіцы. На ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, святары і шматлікія пілігрымы, большасць з якіх б маладыя сем’і з маленькімі дзеткамі з розных гарадоў і вёсак Беларусі. Між іншым у гэтай пілігрымцы прынялі ўдзел сем’і з нашай паарфіі.
Дні каталіцкай моладзі Беларусі
З 29 красавіка па 1 мая ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля адбыліся агульнабеларускія дні каталіцкай моладзі Беларусі. Дэвіз гэтай сустрэчы гучаў так – «Пакліканыя з Марыяй да жыцця ў ласцы Божай!».
10-ты марыянскі турнір міністрантаў
6 і 7 красавіка ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Жодзіна адбыўся 10-ты марыянскі турнір міністрантаў. У гэтай падзеі прынялі ўдзел таксама кандыдаты і міністранты з нашай парафіі.
Пасхальную ноч асвятляе Уваскрослы Хрыстус. Гэта сапраўды Вялікая Ноч, бо ў ёй ацэньваем сакрамэнтальным чынам, моцай Духа Святога найважнейшае здарэнне ў дзеях свету і чалавецтва, якім быў пераход (пасха) ад смерці да новага жыцця праз уваскрасенне.
У Вялікую суботу 31 сакавіка ў 11.00 гадзін ў нашую парафію завітаў шаноўны госць - Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Габар Пінтэр.
У цішыні парафіяне сабраліся ў Вялікую Пятніцу 30 сакавіка дзеля таго, каб успомніць муку і смерць Пана нашага Езуса Хрыста.
Урачыстай Імшой Вячэры Пана мы распачалі Святы Пасхальны Трыдыум, які з’яўляецца не толькі ўспамінам найважнейшых таямніц хрысціянства, але і часам калі здарэнні двутысячагадовай даўнасці з моцай уваходзяць у нашае сённяшняе жыццё. Вернікі збіраюцца вакол Стала Пана, каб разам браць удзел у таямніцах Эухарыстыі і святарства – сакрамэнтаў, пачатак якіх ўзгадваем у гэты дзень.
У Вялікую Сераду 28 сакавіка згодна з традыцыяй, якая склалася ў нашай парафіі, адбыўся крыжовы шлях па-за сценамі капліцы. Гэтае набажэнства мае мэту паступовых уводзінаў у Пасхальны Трыдуум. У гэтым годзе мы чулі разважанні біскупа Рэната Корці, які паходзіць з Італіі. Яны найперш прагучалі ў Вялікую Пятніцу ў Калізеі ў 2015 годзе.
Старонка 1 з 4