Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

2017xxviii zvycz njadz12.10 - 18.10.2025 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

15 кастрычніка (серада) – успамін св. Тэрэзы ад Езуса, панны і доктара Касцёла

17 кастрычніка (пятніца) – успамін св. Ігнацыя з Антыёхіі, біскупа і мучаніка

18 кастрычніка (субота) – свята св. Лукі, евангеліста

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 20.00;

lУ аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

lСерада, Чацвер, Пятніца, Субота за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;

lЗапрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі адбываюцца ў Сераду, Чацвер, Пятніцу, Суботу* – 18.30 (17.30*) разам з Адарацыяй НС. Асаблівым чынам у Нядзелю пасля святой Імшы а 12.00 запрашаем на ружанец дзяцей.

lУ Суботу і Нядзелю катэхеза для дзяцей і моладзі паводле сталага плану заняткаў. Заняткаў не будзе толькі для группы, якая сустракаецца а 19.00.

lУ Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.

lТрадыцыйныя “Выпамінкі” можна на працягу трох тыдняў прыносіць у закрыстыю. З 2 па 9 лістапада, у нашай Капліцы кожны дзень, а 18.30 будзе літургія Нешпараў за памерлых вернікаў і а 19.00 Святая Імша.

lМалітва на сухараўскіх могілках па вуліцы Янкоўскага адбудзецца
2 лістапада (Нядзеля) а 14.00. Запрашаем да супольнага набажэнства за нашых памерлых вернікаў.

lКрыху пазней у кіёску будзе магчымасць набыць новыя каляндары на новы 2026 год. Абавязкова аб гэтым паведамім у аб’явах.

lУ кіёску можна набыць мёд з Браслаўскай пасекі;

lШчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.

lДзякуй вялікі Анастасіі Аўдзевіч за “восеньскі матыў” упрыгожвання нашай капліцы.