Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

Franciszak23.07.2018 г.

22 верасня
арганізуецца пілігрымка для моладзі з Беларусі ў Вільню, дзе на плошчы перад катэдрай пройдзе сустрэча Святога Айца з моладдзю. Узроставае абмежаванне ўдзельнікаў — з 18 да 35 гадоў.

 

 Кошт — 55 еўра (выезд на цягніку з Мінска); 45 еўра (выезд на цягніку з Маладзечна).
У гэтую суму ўваходзіць:
• праезд цягніком туды і назад;
• праезд з вакзала да касцёла;
• абед для пілігрымаў у Вільні.

23–24 верасня арганізуецца выезд у Каўнас на нядзельную св. Імшу, цэлебрацыю якой узначаліць папа Францішак.
Кошт — 60 еўра (выезд аўтобусам з Мінска), 50 еўра (выезд аўтобусам з Маладзечна).
У гэтую суму ўваходзіць:
• праезд аўтобусам туды і назад;
• вячэра, начлег і снеданне ў г. Кайшадорыс.

У пілігрымку на святую Імшу ў Каўнас запіс ідзе без абмежавання ва ўзросце (дзеці толькі ў суправаджэнні бацькоў).
Усім жадаючым прыняць удзел у сустрэчах са Святым Айцом у Вільні і Каўнасе да 31 ліпеня неабходна падаць свае асабістыя дадзеныя і здаць грошы за ўдзел.
Віза (калі хтосьці не мае) – бясплатная, аднаразовая, толькі на пілігрымку.

Праграма пілігрымкі ў Вільню (22 верасня):
• 7.35 — выезд з Мінска цягніком; прыбыццё — 10.05
• 12.00 — святая Імша ў касцёле св. Арханёла Рафала на беларускай мове для ўдзельнікаў пілігрымкі
• 13.00 — абед для пілігрымаў Сустрэча з Папам Рымскім
• 21.17 — адпраўленне цягніком у Мінск; прыбыццё — 01.05

Праграма пілігрымкі ў Каўнас (23–24 верасня):
• Выезд з Мінска аўтобусамі (у ноч з суботы на нядзелю, дакладны час ад’езду будзе пададзены пазней).
• 7.00 — прыезд у Каўнас
• Удзел у чуванні перад Імшой у адмысловым сектары
• Святая Імша
• Сустрэча Папы Рымскага з духавенствам у катэдры Каўнаса (для святароў і кансэкраваных асобаў)
• 12.30–16.00 — вольны час
• Выезд у Кайшадорыс, вячэра, начлег
• Сняданак
• Святая Імша пры рэліквіях бл. арцыбіскупа Тэафілюса Матулёніса (на беларускай мове), выезд у Вільню.
• Вільня. Магчымасць наведвання гандлёвага цэнтра «Акропаліс»
• Вяртанне ў Мінск