Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

StoreJet Transcend 26008-14.07.2018 г.

Летнік моладзі ў Росіцы

Летнік для моладзі з нашай парафіі адбыўся ў Росіцы ад 8 да 14 ліпеня. Падчас гэтых дзён моладзь у цішыні росіцкай прыроды пахілялася над ружанцовымі таямніцамі святла.

 

 Маладыя людзі стараліся праводзіць кожны дзень згодна са старадаўнім правілам манаскага жыцця – ,,малітва і праца”. Першая палова дня была напоўнена малітвай – Літургія Гадзін, разважанне над біблійнымі тэкстамі, канферэнцыя, адарацыя і Эўхарыстыя. У другой палове дня пасля дзялення сваімі думкамі і роздумамі паміж сабою надыходзіў час для працы.

 

Вечары па чарзе былі напоўнены ці то адпачынкам, ці то малітвай звязанай з месцам смерці благаслаўлёных айцоў марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры – ружанец да пляцу мучаніцтва і крыжовы шлях у касцёле.

Няхай час, праведзены ў Росіцы, спрыяе духоўнаму ўзрастанню нашай моладзі, каб на ўзор благаслёных Антонія і Юрыя яна аддавала жыццё за іншых.

 

Фатаздымкі