Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
28.09 - 04.10.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
29 верасня (панядзелак) – свята Св. Міхала Арханёла (Апекуна Мінска-Магілёўскай правінцыі Касцёла), св. Габрыеля і Рафала, Арханёлаў
30 верасня (аўторак) – успамін св. Гераніма, прэзбітэра і доктара Касцёла
1 кастрычніка (серада) – успамін св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езус, панны і доктара Касцёла
2 кастрычніка (пятніца) – успамін святых Анёлаў Ахоўнікаў
4 кастрычніка (субота) – успамін св. Францішка Асізкага
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 20.00;
lУ аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
lСерада, чацвер, пятніца, субота за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;
l1 Чацвер месяца – а 18.30 Адарацыя НС, набажэнства аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця і малітва ружанцовая.
l1 Пятніца месяца – а 18.30 адбудзецца набажэнства да св. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі Лядухоўскай з Літаніяй да Сэрца Езуса.
l1 Субота месяца – а 17.00 Адарацыя НС і Ружанец Фацімскі.
l1 Нядзеля месяца – Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту пасля святой Імшы а 9.30.
lУ Суботу і Нядзелю катэхеза для дзяцей і моладзі паводле сталага плану заняткаў, які размешчаны на дошцы аб’яваў.
lКатэхеза для дарослых у Нядзелю а 17.15.
lМесяц кастрычнік – гэта час, калі Касцёл асаблівым чынам ушаноўвае Найсвяцейшую Панну Марыю праз малітву на ружанцы. Запрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі будуць адбывацца ў сераду, чацвер, пятніцу, суботу* – 18.30 (17.30*) разам з Адарацыяй НС.
lАсаблівым чынам у Нядзелю пасля св. Імшы а 12.00 запрашаем на ружанцовую малітву дзяцей разам з бацькамі.
lДзякуем усім арганізатарам і парафіянам за супольную пілігрымку ў Рым у Юбілейны год.
lДзякуй усім мужчынам за працу на тэрыторыі пад будаўніцтва Касцёла. За наладжванне агарожды і маляванне крыжа.
lШчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.