Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

30.03.2018 IMG 7941 thumbг.

Урачыстай Імшой Вячэры Пана мы распачалі Святы Пасхальны Трыдыум, які з’яўляецца не толькі ўспамінам найважнейшых таямніц хрысціянства, але і часам калі здарэнні двутысячагадовай даўнасці з моцай уваходзяць у нашае сённяшняе жыццё. Вернікі збіраюцца вакол Стала Пана, каб разам браць удзел у таямніцах Эухарыстыі і святарства – сакрамэнтаў, пачатак якіх ўзгадваем у гэты дзень.

На пачатку Літургіі парафіяне павіншавалі сваіх душпастыраў – а. Аляксандра Шамрыцкага МІС і а. Паўла Федаровіча МІС, праслаўляючы Бога за іх прысутнасць і паслугу. Асаблівай нагодай была падзяка Пану за дзесяцігадовае служэнне а. Аляксандра ў нашай парафіі.

Падчас Імшы а. Павел па прыкладу Езуса, зняўшы літургічную шату, абмыў ногі дванаццаці мужчынам. Гэта жэст сімвалізуе служэнне і любоў Сына Чалавечага, які прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, але дзеля таго, каб служыць іншым (Мц 20,28).

На заканчэнне Эўхарыстыі святары перанеслі Цела Пана Езуса ў вязніцу, куды Ён быў змешчаны пасля арышту. Пасля адбылася адарацыя, якую правялі ўдзельнікі ЭРМ.

Фотаздымкі