Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

IMG 7847 thumb28.03.2018 г.

У Вялікую Сераду 28 сакавіка згодна з традыцыяй, якая склалася ў нашай парафіі, адбыўся крыжовы шлях па-за сценамі капліцы. Гэтае набажэнства мае мэту паступовых уводзінаў у Пасхальны Трыдуум. У гэтым годзе мы чулі разважанні біскупа Рэната Корці, які паходзіць з Італіі. Яны найперш прагучалі ў Вялікую Пятніцу ў Калізеі ў 2015 годзе.

У гэтым крыжовым шляху мы ішлі за тэкстамі Евангелля і спрабавалі уявіць думкі і пачуцці Хрыста, якія маглі напаўняць Яго розум і сэрца ў гадзіны выпрабавання. Таксама стараліся стаць у праўдзе перад жыццёвымі сітуацыямі, добрымі і дрэннымі, характэрнымі для нашага часу, каб такім чынам наследаваць нашага Пана ў Ягоных пакутах.

Фотаздымкі