Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

14 09 45 IMG 27705-6.04.2019 г. XII марыянскі турнір міністрантаў

Ў Жодзіне прайшоў дванаццаты турнір міністрантаў. Сёлетняя сустрэча стала незвычайнай таму, што сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў — амаль 120 чалавек з розных парафій.

 

Удзельнічалі каманды — Жодзіна, Барысава, Друі, Маладзечна, Мінска, Оршы, Смалявічаў і Глыбокага.

За вялікі кубак хлопцы змагаліся ў шматлікіх катэгорыях, сумяшчаючы выпрабаванні сваіх спартыўных талентаў, інтэлектуальных здольнасцяў і літургічнай падрыхтоўкі. Апрача духоўнай часткі праграмы, якая ўключала ў сябе святую Імшу на пачатак і на заканчэнне сустрэчы, Крыжовы шлях і конкурс літургічных ведаў, адным з самых яскравых момантаў быў турнір па міні-футболе.

Малы кубак на турніры сярод малодшых міністрантаў заваявала каманда Барысава, сярод дарослых — каманда сухараўскай парафіі ў Мінску.

Да таго ж міністранты з нашай парафіі занялі першыя месцы ў конкурсе «Што? Дзе? Калі?» і праявілі сябе найлепшым чынам у інтэлектуальнай гульні па літургічных ведах.

Каманда Друі змагла адзначыцца адразу ў трох катэгорыях, заняўшы першыя месцы па міні-футболе, настольным тэнісе і каманднай эстафеце.

Па выніках агульнага заліку пераможцамі сталі міністранты парафій:

1. Мінск-Кунцаўшчына
2. Жодзіна
3. Мінск-Сухарава

Турнір адзначыўся высокім узроўнем каманд і тым, што да апошняй хвіліны немагчыма было адказаць на пытанне, хто возьме вялікі кубак.

Завяршыўся турнір святой Імшой, пасля якой адбылася цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў і пераможцаў.

Фатаздымкі