Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
Дні каталіцкай моладзі Беларусі
З 29 красавіка па 1 мая ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля адбыліся агульнабеларускія дні каталіцкай моладзі Беларусі. Дэвіз гэтай сустрэчы гучаў так – «Пакліканыя з Марыяй да жыцця ў ласцы Божай!».
Сярод дзвюх тысяч удзельнікаў з усёй Беларусі прысутнічала група моладзі і з нашай парафіі. Вось уражанні, якімі маладыя людзі хацелі бы падзяліцца пасля заканчэння гэтай сустрэчы.
З'яднаныя Божай Любоую мы сабралiся разам, як вялiкaя сям' я! Мяне перапаўняе ўдзячнасць за ласку спявяць, малiцца, радавацца разам з усёй моладзю Беларусi! З асабiстага перажывання: вярнулася дамоў з моцным жаданнем пытацца ў Пана, раiцца з Iм i шукаць Яго волi.
Марыя Гідлеўская
Мне вельмі спадабалася гэтая сустрэча. Была вельмі цікавая праграма, вясёлыя мерапрыемствы. Мне атрымалася добра правесці выходныя разам з сябрамі і Богам.
Аляксандр Баранаў
Цудоўна тое, што Бог сабраў усю хрысціянскую моладзь Беларусі ў адным месцы і ў адзін час. У гэтым годзе было шмат людзей, і гэта выдатна! Моладзь хоча быць побач з Хрыстом і ісці за Ім. Я думаю, Бог глядзеў на нас і сапраўды радаваўся. Было вельмі прыемна сустрэць старых знаёмых і пазнаёміцца з новымі людзьмі. Больш за ўсё спадабаліся канферэнцыі, святыя Імшы і канцэрты. Сумна ехаць дадому, але ўсё добрае калі-небудзь заканчваецца. Было цудоўна! Бог вялікі!
Марыя Баранава
Хацела бы больш падзяліцца не тым, як я перажыла сустрэчу моладзі ў Гродна, але наступствамі, якія паявілася ў маім сэрцы на заканчэнне гэтай падзеі.
1. Вучыцца ў сяброў чамусьці лепшаму.
2. Кожны дзень знаходзіць час для Бога.
3. Не баяцца першай знаёміцца з новымі людзьмі.
Караліна Куліч