Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

2017xxvii zvycz njadz05.10 - 11.10.2025 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

7 кастрычніка (аўторак) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі Ружанцовай

11 кастрычніка (субота) – успамін св. Яна XXIII, папы

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 20.00;

 

lУ Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l
Серада, Чацвер, Пятніца, Субота за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;

lЗапрашаем на ружанцовыя набажэнствы, якія ў нашай парафіі адбываюцца ў Сераду, Чацвер, Пятніцу, Суботу* – 18.30 (17.30*) разам з Адарацыяй НС. Асаблівым чынам у Нядзелю пасля святой Імшы а 12.00 запрашаем на ружанец дзяцей.

lУ Суботу і Нядзелю катэхеза для дзяцей, падлеткаў і моладзі.

lУ Нядзелю а 17.15 у капліцы катэхеза для дарослых.

lДзякуй Аляксандру Лукашэвічу за зробленную новую вулічную дошку аб’яваў.

l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.