Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Росіца – свята сям’і
Сустрэча сем’яў адбылася 12 мая ў Росіцы. На ўрачыстасць прыбылі біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч, святары і шматлікія пілігрымы, большасць з якіх б маладыя сем’і з маленькімі дзеткамі з розных гарадоў і вёсак Беларусі. Між іншым у гэтай пілігрымцы прынялі ўдзел сем’і з нашай паарфіі.
Малітва распачалася адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманта ў росіцкай святыні. Пасля на пачатку Святой Імшы пробашч парафіі ў Росіцы айцец Чэслаў Курэчка МІС шчыра прывітаў гасцей і звярнуў увагу на цудоўнае надвор’е, якое ўсталявалася ў апошнія дні, што паспрыяе добраму правядзенню сямейнага свята.
Біскуп Алег у сваім прывітальным слове заклікаў усіх вернікаў адчуваць сябе тут у Росіцы членамі адной вялікай сям’і. Тэму сям’і іерарх развіў і ў сваёй гаміліі. Ён заклікаў звярнуць увагу на дзве рэчы.
Першая рэч — гэта прыгажосць гэтага месца, якая павінна нагадваць нам аб прыгажосці сям’і, адносін паміж мужам і жонкай, бацькамі і дзецьмі. Гэта прыгажосць павінна быць не толькі знешняя, што таксама важна, але ў першую чаргу важна прыгажосць нашых сэрцаў. Бо менавіта праз адносіны пазнаецца прыгажосць нашых сэрцаў і душаў.
Другая рэч — гэта праяўленне любові, любові да самага канца. У якасці прыкладу іерарх прывёў подзвіг росіцкіх пакутнікаў Антонія і Юрыя, якія прынялі Божую волю і пайшлі разам са сваімі вернікамі ў агонь, хаця і мелі магчымасць выратаваць сваё жыццё.
На заканчэнне Эўхарыстыі адбылася малітва за сем’і, пасля якой біскуп асабіста ўдзяліў блаславеннне кожнай сям’і.
Закончылася ўрачыстасць смачным пачастункам у летняй кавярні “У бусла”, бо так а. Чэслаў называе пляцоўку каля касцёла, дзе непадалёк знаходзіцца буслінае гняздо.
паводле catholicnews.by
Росіца – свята сям’і