Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

IMG 9294 thumb16.05.2018 г.

Сустрэча сем’яў

У кастрычніку 2017 года ў нашай парафіі распачаліся сустрэчы для маладых сем’яў. Гэтыя спатканні рэгулярна адбываліся пасля вячэрняй Святой Імшы ў трэцюю сераду месяца.

Яны былі прысвечаныя адной тэме і складаліся з дзвюх частак – духоўнай і псіхалагічнай. На пачатку сужэнцы ў святле Божага Слова прыглядаліся да тэмы і пасля адносілі яе да свайго жыцця. Наступным крокам было тэарытычнае прадстаўленне матэрыялу, пасля чаго ўдзельнікі рабілі практыкаванні і дзяліліся атрыманымі вынікамі.

На заканчэнне ,,навучальнага года” адбылося падсумаванне ў кляштары сясцёр уршулянак у Навінках. Кс. Павел Федаровіч МІС падчас Імшы маліўся за ўсе сем’і, якія прымалі ўдзел у сустрэчах на працягу года. Пасля заканчэння Літургіі пры салодкім стале прысутныя падвялі вынікі і выйшлі з прапановамі на будучыню.

Фатаздымкі