Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел?
Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»
У цішыні парафіяне сабраліся ў Вялікую Пятніцу 30 сакавіка дзеля таго, каб успомніць муку і смерць Пана нашага Езуса Хрыста.
Літургія запрасіла кожнага прысутнага да развагі над біблійным апісаннем мукі Панскай, а потым да адарацыі і да ўшанавання святога Крыжа. Аднак, Літургія ў асноўным падкрэслівала хвалу адкуплення праз крыж, чым прыніжэнне праз муку.
Успамінаючы смерць Хрыста, неабходна памятаць аб тым, што яна не была для Яго паражэннем і проігрышам, не была таксама і неспадзяванай, бо не раз прадказваў яе сваім вучням. Смерць Хрыста стала перамогай і была асвечана ззяннем уваскрасення.