Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
Ва ўрачыстаць Найсвяцейшай Тройцы, падчас Святой Імшы 9 дзяцей з нашай парафіі упершыню ў жыцці прынялі Святую Камунію.
На працягу 2 гадоў яны рыхтаваліся да гэтага важнага моманту, наведваючы заняткі па катэхэзе. На заканчэнне навучання ў нядзельнай школе вучням давялося здаваць экзамен, і яны паспяхова яго вытрымалі. Такім чынам, пацвердзіўшы веданне асноўных праўдаў веры, яны атрымалі дазвол прыступіць да першай Святой Камуніі.Спецыяльна для гэтай важнай падзеі былі падрыхтаваны адмысловыя дэкарацыі. Капліцу ўпрыгожыла вялікая лодка, а на яе борце была бачная сетка. Рыбкі, якія ў яе трапілі, мелі тыя ж імёны, што і першакамунійныя дзяці.
У гаміліі а. Аляксандр распавёў павучальную гісторыю пра рыбак, падкрэсліваючы, як важна жыць у адзінстве, у супольнасці. Прабашч заахвоціў дзяцей, каб і яны трывалі ў супольнасці Касцёла.
На заканчэнне ўрачыстасці кожны з першакамунійных дзяцей атрымаў хлеб – на знак таго, як трэба дзяліцца з іншымі Божай любоўю. Таксама а. Аляксандр уручыў кожнаму пасведчанне аб прыняцці Святой Камуніі. Урачыстасць завяршылася супольным здымкам.