Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каманда распрацоўкі і тэхнічнай падтрымкі прылажэння “Малітоўнік” з радасцю паведамляе, што нашы карыстальнікі цяпер змогуць чытаць біблейскія тэксты Старога і Новага Запаветаў (сінадальны пераклад) з каментарыямі (брусэльскае выданне Бібліі 1989 года) літаральна са сваіх смартфонаў і планшэтаў.
Дарэчы, новы функцыянал дазволіць не толькі чытаць тэксты, але і адзначаць цікавыя Вам вершы, захоўваць іх у закладках, рабіць уласныя паметкі.
Таксама ёсць планы чытання Бібліі: на 3 месяцы, год, 2 або 3 гады, план чытання для тых, хто пачынае вывучаць Святое Пісанне.
На жаль, абнаўленне пакуль што даступнае толькі для карыстальнікаў Android.
Тым, хто яшчэ не мае на сваім андроідзе альбо айфоне зручнага прылажэння з каталіцкімі малітвамі, літаннямі, літургічнымі чытаннямі дня і брэвіарыем, раім спампавать іх тут (Android) альбо тут (Android i iOS).
Дзякуем нашым пастырам — айцам марыянам за давер і падтрымку!
Моладзь парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны
г. Мінск, Сухарава