Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
25 сакавіка 2018 года Каталіцкі Касцёл адзначыў Пальмовую Нядзелю, ўспамін трыумфальнага ўезду Хрыста Пана ў Ерузалем дзеля здзяйснення сваёй пасхальнай таямніцы.
Святая Імша распачалася на пляцы перад нашай святыняй. Кс. Аляксандр на пачатку прывітаў усіх вернікаў, потым прачытаў малітву асвячэння вербаў і акрапіў галінкі святой вадой. Затым прысутныя пачулі фрагмент з Евангелля паводле Марка аб уваходзе Езуса ў Ерузалем. Пасля распачалася працэсія з пальмавымі галінкамі вакол нашай капліцы, у якой прынялі ўдзел парафіяне. На заканчэнне працэсіі людзі ўвайшлі ў святыню, дзе далей цэлебравалася Эўхарыстыя пад кіраўніцтвам ксяндза пробашча.