Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

DSC0536627-30.10.2016

Кананізацыі а. Станіслава Папчынскага, заснавальніка Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў, адбылася 5 чэрвеня 2016года ў Рыме. Па гэтай прычыне была арганізавана пілігрымка з нашай парафіі да месца спачывання а. Станіслава.

Пілігрымы наведалі горад Гару Кальварыю, дзе ў касцёле знаходзіцца саркафаг з рэліквіямі святога. Пасля індывідуальнай малітвы і Святой Імшы група направілася ў Пневы, месца спачывання св. Уршулі Ледухоўскай, заснавацельніцы Кангрэгацыі Сясцёр Уршулянак. На зваротным шляху пілігрымы наведалі кляштар сясцёр уршулянак у горадзе Ажараве.

Дзякуючы гэтай пілігрымцы людзі яшчэ бліжэй пазнаёміліся з нябеснымі заступнікамі нашай парафіі – св. Уршуляй і св. Станіславам, а таксама праз іх заступніцтва ў месцы спачывання гэтых святых ўзносілі свае просьбы і падзякі да Пана Бога.

Фотаздымкі