Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

IMG 7416 thumb16.04-18.04.2018 г.

16-18 сакавіка ў нашай парафіі адбыліся вялікапосныя рэкалекцыі. Духоўныя практыкаванні для нас правёў капуцын а. Алег Вайцяховіч.

Айцец рэкалекцыяніст заахочваў парафіянаў, каб яны слухалі Божае Слова не толькі розумам, але перадусім сэрцам. Заклікаў, каб дазволілі пачутым словам увайсці глыбей, што ў выніку прывядзе да зменаў у жыцці – ад разумення да волі.

 

У першы дзень рэкалекцый а. Алег прыпомніў Добрую Навіну пра Езуса Хрыста, які збавіў людзей на крыжы. У Кнізе Другазаконня ўзгадваецца, што пракляты той, хто будзе вісець на дрэве. Сын Божы ўзяў на сябе нашыя грахі, каб мы не пракліналі сябе за здзейсненае. Ён пайшоў на крыж, каб мы жылі ў свабодзе дзяцей Божых.

У другі і трэці дзень рэкалекцый а. Алег прыпомніў пяць умоваў сакрамэнту пакаяння. З дапамогай простых слоў і шматлікіх прыкладаў ён патлумачыў кожную ўмову, каб дзякуючы пачутаму парафіяне маглі падрыхтавацца і прыступіць да споведзі, а пасля з чыстым сэрцам удзельнічаць у велікодных святах.

Няхай Пан Бог дапамагае а. Алегу ўзрастаць у францішканскім пакліканні і быць добрым пробашчам для сваіх вернікаў!

Фатаздымкі