Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пастэрка
24 снежня а 22.00 Імшой, якую называюць Пастэркай (назва паходзіць ад слова на польскай мове ,,пастэж” – пастух, бо менавіта пастушкі першыя прыйшлі пакланіцца нованароджанаму Збаўцу), распачалі ўрачыстасць Божага Нараджэння.
На пачатку ў працэсіі кс. пробашч Аляксандр на руках унёс дзіцятка Езус, якое паклаў у яслях. У гаміліі падчас Святой Літургіі ён падкрэсліў, што ўсе, хто ў Адвэнце паспрабаваў нешта ў сваім жыцці змяніць, робячы адпаведныя пастановы, больш молячыся, чуваючы на раратах, слухаючы рэкалекцыйныя навучанні, духоўна ачышчаючыся ў сакрамэнце споведзі, у гэту Святую Ноч атрымліваюць ласку выразнага адчування таго, што перажывае душа, калі ў ёй нараджаецца Збаўца.