Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
3 кастрычніка 2015 г. сям’я ордэна айцоў марыянаў прыняла новага брата ‒ Павел Федаровіч МІС склаў вечныя шлюбы на рукі айца правінцыяла Паўла Наумовіча. Урачыстасць адбылася ў парафіі Маці Божай Фацімскай у Жодзіне.
Гэтая падзея, важная для ўсёй марыянскай супольнасці, сабрала шмат вернікаў і людзей добрай волі.
Падтрымаць брата Паўла прыехалі родныя і семінарысты, моладзь і сябры з розных куткоў Беларусі, а таксама кансэкраваныя асобы: святары, законнікі і законніцы. На святой Імшы прысутнічалі таксама рэктар марыянскай семінарыі ў Любліне а. Томаш Новачэк МІС і пробашч роднай парафіі брата Паўла ў Лідзе кс. Уладзімір Гуляй.
Жадаем брату Паўлу моцнай веры і трываласці на выбраным шляху. Няхай добры Бог благаславіць Ваш шлях!
Тэкст Юліянна Самакар, Анастасія Савіцкая