Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
Ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, 26 лістапада, у нашай парафіі дзеці і моладзь уступілі ў “Эўхарыстычны рух маладых”.
На святой Імшы а 12 гадзіне, якую ўзначаліў пробашч парафіі ксёндз Аляксандр Шамрыцкі MIC, 7 чалавек склала просьбу аб прыняцці ў шэрагі кандыдатаў, а 4 асобы перайшлі на чарговы этап фармацыі.
Святкаванне працягнулася вясёлымі гульнямі і танцамі. Для ўсіх прысутных адбыўся пачастунак, які старанна падрыхтавалі дзеці і моладзь разам са сваімі бацькамі.
Даведка:
«Эўхарыстычны рух маладых» — гэта касцёльны рух, што аб’ядноўвае дзяцей і моладзь, якія разам перажываюць Евангелле і разам з Езусам хочуць будаваць новы свет. У наш час «Эўхарыстычны рух маладых» з’яўляецца міжнародным. У яго ўваходзяць каля трох мільёнаў маладых людзей ва ўсім свеце.
Кожны, хто ўваходзіць у «Эўхарыстычны рух маладых», з’яўляецца рыцарам Езуса Хрыста, а значыць, мае свае абавязкі, якія для яго — прычына гонару. Ён павінен не толькі шчыра маліцца, часта ўдзельнічаць у святой Імшы, прымаючы Камунію, і адараваць Езуса ў Эўхарыстыі, але таксама несці радасць, супакой і згоду ў сваё акружэнне і да таго ж не піць алкагольных напояў, не паліць і не спрабаваць наркотыкаў.
Дэвіз «Эўхарыстычнага руху маладых» — “Валадар над намі, Хрыстос, заўсёды і ўсюды!”