Чытальная зала

Пампуй новае каталiцкае прылажэнне "Малiтоўнiк"!

МАЛІТОЎНІК

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

28 снежня моладзевая місія «Чыстае сэрца» праводзіла каляднае свята, на якое былі запрошаны і дзеці парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава).

 

Арганізатары падрыхтавалі незвычайны спектакль, падчас якога дзеці былі не толькі гледачамі, але і ўдзельнікамі ‒ праз сумесныя спевы і забавы.

 

Акрамя таго, нашы маленькія парафіяне наведалі цікавую выставу, дзе пабачылі ялінкі, зробленыя з самых неверагодных падручных матэрыялаў.

 

Хто б мог падумаць, што ялінка можа мець такі крэатыўны выгляд!

 

 

 

 

Працягам свята стала віктарына, прысвечаная Божаму Нараджэнню. Для дзяцей гэта была добрая нагода, каб паказаць сваё знаёмства з Бібліяй, а таксама з каляднымі традыцыямі.

Напэўна, самы чаканы госць на свяце ‒ святы Мікалай. Ён не прамінуў такую важную падзею і прынёс дзецям падарункі.

Валанцёрам місіі «Чыстае сэрца» ўдалося стварыць непаўторную атмасферу калядных святаў, якую мы так добра памятаем з дзяцінства. Вялікі дзякуй за гэтую магчымасць для нашых маленькіх парафіян дакрануцца да радасці агульнага святкавання.