Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»
Аб'явы1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
3 лістапада (панядзелак) – успамін св. Марціна, законніка;
4 лістапада (аўторак) – успамін св. Караля Барамэя, біскупа.
ПамерлыеСвятыя імшы ў нядзелю, 2 лістапада, у дзень Успаміну ўсіх памерлых вернікаў, адбудуцца ў 9:30 і 12:00 у капліцы.
Набажэнства на Сухараўскіх могілках па вуліцы Янкоўскага з нагоды Ўспаміну ўсіх памерлых вернікаў будзе праведзена 2 лістапада ў 13:30.
 
Дзень Успаміну ўсіх памерлых вернікаў нагадвае праўду аб супольнасці Касцёла, якая ахоплівае святых у небе, пакутуючых у чыстцы і тых, хто яшчэ жыве на зямлі. Паміж гэтымі трыма станамі Касцёла праз малітву здзяйсняецца памяць, ахвяра, трывалы абмен духоўным дабром.
 

КсензСвятая імша ва ўрачыстасць Усіх Святых 1 лістапада ў нашай парафіі адбудзецца ў 9:30 у капліцы.

Касцёл 1 лістапада урачыста ўспамінае Усіх Святых - вядомых і невядомых, старадаўніх і сучасных. У гэты дзень Касцёл радуецца з таго, што вельмі шмат з памерлых ужо заслужылі збаўленне і прабываюць з Богам у небе. Колькасць святых настолькі вялікая, што недастаткова будзе вечнасці, каб з імі ўсімі пазнаёміцца. Таму на працягу літургічнага года адзначаюцца ўрачыстасці ці ўспаміны паасобных святых ці благаслаўлёных, а вось у гэты дзень - 1 лістапада - ушаноўваюцца адразу ўсе тыя, хто дасягнуў вечнага шчасця. Касцёл бачыць у іх сваіх заступнікаў перад Богам і прыклад для наследавання.