Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»
Аб'явы1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
3 лістапада (панядзелак) – успамін св. Марціна, законніка;
4 лістапада (аўторак) – успамін св. Караля Барамэя, біскупа.
2. На тыдні, які надыйшоў, будзе звычайны парадак набажэнстваў:
у пятніцу у 19.00 – малітва ля крыжа на пляцы будоўлі касцёла ў інтэнцыі ўсіх справаў, звязаных з будаваннем нашай капліцы;
у нядзелю Св. Імшы ў 9.30 і а 12-ай гадзіне.
3. Сёння, 2 лістапада, Касцёл адзначае Дзень успаміну ўсіх памерлых вернікаў.
З гэтай нагоды кожная сённяшняя Св. Імша ахвяроўваецца ў інтэнцыі ўсіх вашых памерлых. Напрацягу ўсяго месяца будзем узгадваць іх імёны перад кожнай нядзельнай літургіяй і ў іх інтэнцыі будзе ахвяроўвацца Св. Імша ў 9.30.
4. Сёння ў 13.30 адбудзецца малітва за памерлых на Сухараўскіх могілках.
Традыцыйна збіраемся ля цэнтральнага ўваходу, з боку вул. Янкоўскага.
5. Па прычыне таго, што з сённяшняй нядзеляй супадае Дзень малітвы за нашых памерлых, спатканні груп ЭРМ пераносяцца на наступную нядзелю.
6. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы.
Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання. 
7. Вельмі заахвочваем запісвацца на начныя дзяжурствы.