Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Пытаннi i адказы
ДУМКІ СВ. УРШУЛІ
Калі трымаю за руку Марыю, ніколі не заблукаю.
Любіце Марыю. Яна прагне нашага збаўлення больш, чым прагнем яго мы. Таму прыбягайце да Яе заўсёды з дзіцячым даверам. Не дазваляйце ніколі неахвоце, недаверу разгаспадарыцца ў вашым сэрцы, ніколі! Будзьце ўпэўненыя, што Марыя хутчэй цудам прыйдзе вам на дапамогу, чым пакіне вас.
Як дзеці ў абдымках Маці, так вы каля ног Марыі будзьце спакойныя, нягледзячы на тое, што часам шалее бура. Любіце тое, што прыемна Марыі, любіце ружанец. Прамаўляйце ружанцовую малітву не толькі словам, але ўсім жыццём, прыўносце ў жыццё дабрадзействы Марыі, якія прадстаўлены ў ружанцовых таямніцах.
Св. Уршуля Ледухоўская
Тэстамэнт (Просьба VIII, фрагмент)
Найсвяцейшы Сакрамэнт – гэта сонца наша-га жыцця, гэта наш скарб.
Ідзі да Езуса, як дзіця да маці, як заклапочаны стомлены сябар ідзе да сябра, у якога – ён ведае – знойдзе суцяшэнне і дапамогу. Ідзі, скажы твайму Езусу ўсё, што ёсць у цябе на сэрцы. Ты не бачыш Яго, але Ён ёсць у табернакулюме, у гэта ты можаш верыць больш, чым ва ўласнае існаванне.
А калі кленчыш перад табернакулюмам і не ведаеш, пра што думаць, і думкі разбягаюцца, тады як мага больш глыбока прыніжайся перад Панам. Ты, як тое шэрае грубае палатно, нічога не можаш, але выстаўляй сваю ўбогасць на промні любові, якія выходзяць з табернакулюма, ціха, пакорна, а Езус тваю бедную душу, як сонца палатно, учыніць белай і прыгожай.
Так ляжы ў промнях Эўхарыстычнага Сонца ў спакоі. Хоць табе можа падавацца, што ты нічога не робіш, чакай і вер – Езус сам працуе ў тваёй душы. Толькі не ўцякай ад Яго.
Св. Уршуля Ледухоўская
Тэстамэнт (Просьба XIII, фрагмент)
Святы – гэта сябар, гэта любячы брат.
Ён адчувае нашы беды, клопаты, моліцца за нас, прагне нашага дабра і шчасця, бо злучае яго з намі “еднасць святых”.
Сёння, калі свет робіцца больш язычніцкім, калі матэрыялізм усё больш адцягвае душу ад Бога, калі розныя філасофіі намагаюцца засланіць ад нас праўду Божую, высмяяць тое, што для нас самае святое – нашу веру, нам трэба ўглядацца ў жыццё святых, якія вялі жыццё, падобнае да нашага, якое не адрознівалася ад нашага нейкай надзвычайнасцю, выконваючы (а гэта рыса іх святасці) самыя звычайныя маленькія абавязкі з незвычайнай любоўю.
Мы часта думаем, што вельмі цяжка стаць святым, і таму адмаўляемся ад святасці, супакойваючы сваё сумленне перакананнем: святасць не для мяне! Але гэта памылка. Мы павінны стаць святымі, калі хочам патрапіць на неба.
Не будзем баяцца, святасць грунтуецца не толькі на незвычайных пакутах, на доўгіх малітвах, на подзвігах, але таксама на ціхім спаўненні Божай волі.
Св. Уршуля Ледухоўская
Трываласць
Шмат хто пачынае вельмі горача і рупліва, імкнецца да найвышэйшых ідэалаў. Калі яму не ўдаецца гэта адразу, губляе запал і адмаўляецца ад працы па прычыне, што і так не прыйдуць нікуды, што адносна гэтага не варта рабіць высілак.
Памятайце, мае дзеці, што наша жыццё – гэта змаганне, аж да смерці. Нават калі салдат спачатку вымушаны адступаць, калі б ён змагаўся знешне безвынікова, але ў апошнюю хвіліну перамог непрыяцеля — ён варты хвалы і ўзнагароды.
Прызнаю, што цяжка добра хацець і насуперак гэтаму пастаянна рабіць тыя ж самыя памылкі. Але верце, што часта Богу больш падабаецца трывалае змаганне, хоць маруднае, чым лёгкая імгненная перамога.
Ніколі не губляйце ахвоты. Калі б ты нават штодзённа і сто разоў упала – нічога, толькі б столькі ж разоў і ўстала і ахвотна, з даверам ішла далей. Штодзённа пачынай нанова. Не трэба, каб ты бачыла свой прагрэс, але трэба, каб ты была ўпэўнена, што маеш добрую волю – няхай гэтага табе хапае. З добрай воляй, даверам, трывала наперад, да неба.
Св. Уршуля Ледухоўская
Тэстамэнт (Просьба XVIII, фрагмент)
Чытайце таксама:
Навэнна да святой Уршулi
Кангрэгацыя Сясцёр Уршулянак Сэрца Езуса Канаючага (уршулянкі)