Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

Аб'явы1. На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

       3 снежня (ат) – успамін св. Францішка Ксавэрыя, святара;

       6 снежня (cб) – успамін св. Мікалая, біскупа.

2. Распачынаецца АДВЭНТ – час чакання і духоўнай падрыхтоўкі да прыйсця Пана нашага Езуса Хрыста. Падчас Адвэнту раратнія Св. Імшы будуць адбывацца ў серады ў 06.40 і суботы ў 8.00. Просім дзяцей змайстраваць ліхтарыкі і прыйсці з імі на набажэнства.

3. Напрацягу ўсяго лістапада, перад кожнай нядзельнай літургіяй, мы узгадвалі імёны нашых памерлых. У іх інтэнцыі ахвяроўвалі Св. Імшу ў 9.30. Сёння ўспаміны чытацца не будуць, паколькі мы распачалі перажыванне новага літургічнага перыяду.

 

 

4. На мінулым тыдні, 26, 27, 28 лістапада, нашая парафія перажывала адвэнтавыя рэкалекцыі на тэму “Камунія з Богам – крыніца шчасця”. Сёння - апошні рэкалекцыйны дзень, які пройдзе паводле наступнага раскладу:

       10.15 – агульная канферэнцыя;

       16.00 – канференцыя “ЭРМ – жыццёвы шанец” (для ўдзельнікаў ЭРМ);

       18.00 – канферэнцыя “Бежмаванне – недаацэнены дар” (для моладзі і ўсіх жадаючых).

5. Вялікі дзякуй тым, хто ўчора прыняў удзел у прыбіранні і ўпрыгожванні да сённяшняй нядзелі нашай капліцы, а таксама начным і дзённым вартаванні. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.

6. Вельмі заахвочваем запісвацца на начныя дзяжурствы, а таксама на прыбіранне капліцы на наступным тыдні.