Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
Парафiяльныя аб’явы XXXIV звычайная нядзеля (Хрыста Валадара Сусвету)
1) На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
24 лістапада (пн)– успамін св. Андрэя Дунг-Лака, святара, і паплечнікаў, мучанікаў.
2) Напрацягу ўсяго лістапада, перад кожнай нядзельнай літургіяй, узгадваем імёны нашых памерлых. У іх інтэнцыі ахвяроўваецца Св. Імша ў 9.30.
3) Гэтая нядзеля – НЯДЗЕЛЯ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ – завяршае літургічны год. Наступная нядзеля – гэта І НЯДЗЕЛЯ АДВЭНТУ.
4) Традыцыйна ў нядзелю Хрыста Валадара адзначаем Дзень Эўхарыстычнага Руху Маладых (ЭРМ). Гэты год для ЭРМ з’яўляецца юбілейным. Сёлета адзначаецца 100-ая гадавіна яго заснавання. Святкаванне юбілейнага года ўжо трывае і будзе завершана ў жніўні ў Рыме, калі удзельнікі Руху сустрэнуцца з папам Францішкам. У нашай парафіі ўзгаданую юбілейную дату ўшаноўваем сёння ўрачыстай Св. Імшой а 12ай гадзіне, пасля якой сёстры уршулянкі запрашаюць усіх эрэмаўцаў на далейшае святкаванне ў свой кляштар у Навінках. Святкаванне скончыцца прыкладна каля 17ай гадзіны. Просім бацькоў дапамагчы дзецям даехаць да месца сустрэчы. Усе члены Руху ў гэты дзень абавязкова павінны быць апранутыя ў форму ЭРМ.
5) На гэтым тыдні, 26, 27, 28 і 30 лістапада, у нашай парафіі пройдуць адвэнтавыя рэкалекцыі на тэму “Камунія з Богам – крыніца шчасця” паводле наступнага раскладу:
26 лістапада:
18.30 – Св. Імша;
19.00 – канферэнцыя “Бог любіць нас, мы – Бога, таму з’яўляемся шчаслівымі”.
27 лістапада:
18.30 – Св. Імша;
19.00 – канферэнцыя “Вера ў жывога Бога”.
28 лістапада:
18.30 – Св. Імша;
19.00 – канферэнцыя “Кахаю маё дзіцё”.
30 лістапада:
пасля Св. Імшы ў 9.30 – канферэнцыя “Езус – найлепшы выхавацель”
16.00 – канференцыя “ЭРМ – жыццёвы шанец”(для ўдзельнікаў ЭРМ).
18.00 – канферэнцыя “Бежмаванне – недаацэнены дар” (для моладзі і ўсіх жадаючых).
6) Усе сабраныя падчас сённяшніх літургій ахвяраванні прызначаюцца на ўтрыманне Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску.
7) 29 лістапада, у Свята св. Андрэя, Апостала, у парафіі ў Жодзіна будзе ладзіцца адмысловае святкаванне для вучняў старэйшых класаў. Усіх жадаючых прыняць у ім удзел просім звяртацца да айца Андрэя.
8) Вялікі дзякуй тым, хто ўчора прыняў удзел у прыбіранні і ўпрыгожванні да сённяшняга свята нашай капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.
9) Вельмі заахвочваем запісвацца на начныя дзяжурствы, а таксама на прыбіранне капліцы.Паколькі ў капліцы на працягу тыдня будуць трываць будаўнічыя працы, а мы па вечарах будем перажываць рэкалекцыі, запрашаем, пачынаючы ад серады, на хуткае прыбіранне капліцы ў 18.00.

Разработка сайта