Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»
Библия1.На наступным тыдні літургічны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
17 лістапада (пн) – успамін св. Альжбеты Венгерскай, законніцы;
21 лістапада (пт) – успамін Ахвяравання Найсвяцейшай Панны Марыі;
22 лістапада (сб) – успамін св. Цэцыліі, панны і мучаніцы.
 
2.На тыдні, які надыйшоў, будзе звычайны парадак набажэнстваў:
у пятніцу у 19.00 – малітва ля крыжа на пляцы будоўлі касцёла ў інтэнцыі ўсіх справаў, звязаных з будаваннем нашай капліцы;
у нядзелю – Св. Імшы ў 9.30 і а 12-ай гадзіне.
 
3.Напрацягу ўсяго лістапада, перад кожнай нядзельнай літургіяй, узгадваем імёны нашых памерлых. У іх інтэнцыі ахвяроўваецца Св. Імша ў 9.30.
 
4.Наступная нядзеля – НЯДЗЕЛЯ ПАНА НАШАГА ЕЗУСА ХРЫСТА, ВАЛАДАРА СУСВЕТУ – апошняя нядзеля літургічнага года.
 
5.Традыцыйна ў нядзелю Хрыста Валадара адзначаем Дзень Эўхарыстычнага Руху Маладых (ЭРМ). Гэты год для ЭРМ з’яўляецца юбілейным. Сёлета адзначаецца 100-ая гадавіна яго заснавання. Святкаванне юбілейнага года ўжо трывае і будзе завершана ў жніўні ў Рыме, калі удзельнікі Руху сустрэнуцца з папам Францішкам.
У нашай парафіі ўзгаданая юбілейная дата будзе ўшанавана ў наступную нядзелю ўрачыстай Св. Імшой а 12ай гадзіне, пасля якой сёстры уршулянкі запрашаюць усіх эрэмаўцаў на далейшае святкаванне ў свой кляштар у Навінках. Святкаванне скончыцца прыкладна каля 17ай гадзіны. Просім бацькоў дапамагчы дзецям даехаць да месца сустрэчы. Усе члены Руху ў гэты дзень абавязкова павінны быць апранутыя ў форму ЭРМ.
 
6.26, 27, 28 і 30 лістапада ў нашай парафіі пройдуць адвэнтавыя рэкалекцыі на тэму “Камунія з Богам – крыніца шчасця” паводле наступнага раскладу:
26 лістапада 18.30 – Св. Імша; 
19.00 – канферэнцыя “Бог любіць нас, мы – Бога, таму з’яўляемся шчаслівымі”.
 
27 лістапада 18.30 – Св. Імша;
19.00 – канферэнцыя “Вера ў жывога Бога”.
 
28 лістапада 18.30 – Св. Імша;
19.00 – канферэнцыя “Кахаю маё дзіцё”.
 
30 лістапада пасля Св. Імшы ў 9.30 – канферэнцыя “Езус – найлепшы выхавацель”;
16.00 – канференцыя “ЭРМ – жыццёвы шанец” (для ўдзельнікаў ЭРМ);
18.30 – Св. Імша;
19.00 – канферэнцыя “Бежмаванне – недаацэнены дар” (для моладзі і ўсіх жадаючых).
 
7.У наступную нядзелю ўсе сабраныя падчас літургій ахвяраванні прызначаюцца на ўтрыманне Вышэйшай Духоўнай Семінарыі ў Пінску.
 
8.Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання. 
 
9.Вельмі заахвочваем запісвацца на начныя дзяжурствы, а таксама на прыбіранне капліцы ў наступную суботу.