Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»
10 лістапада (пн) – успамін св. Льва Вялікага, папы і доктара Касцёла;
11 лістапада (ат) – успамін св. Марціна Турскага, біскупа;
12 лістапада (ср) – Свята св. Язафата, біскупа і мучаніка.
2. На тыдні, які надыйшоў, будзе звычайны парадак набажэнстваў:
у пятніцу у 19.00 – малітва ля крыжа на пляцы будоўлі касцёла ў інтэнцыі ўсіх справаў, звязаных з будаваннем нашай капліцы;
у нядзелю – Св. Імшы ў 9.30 і а 12-ай гадз.
3. На працягу ўсяго лістапада, перад кожнай нядзельнай літургіяй, узгадваем імёны нашых памерлых. У іх інтэнцыі ахвяроўваецца Св. Імша ў 9.30.
4. Запрашаем дзяцей і моладзь на спатканні ЭРМ, якія былі перанесеныя з мінулай нядзелі на сённяшні дзень.
5. Сардэчна запрашаем сужэнцаў на адмысловыя сустрэчы, якія адбудуцца 16 лістапада. Усіх жадаючых прыняць у іх удзел просім звяртацца за дадатковай інфармацыяй да айца Андрэя.
6. Учора, 8 лістапада, міністранты нашай парафіі прынялі ўдзел у фармацыйнай сустрэчы ў Жодзіна. Віншуем нашых малодшых міністрантаў, якія ў чарговы раз выйгралі першае месца ў міні-турніры па футзалу, які быў адным з пунктаў учарашняга спаткання.
7. Вялікі дзякуй тым, хто прыняў удзел у прыбіранні капліцы. Дзякуй таксама за складзеныя ахвяраванні на патрэбы будавання.
8. Вельмі заахвочваем запісвацца на начныя дзяжурствы, а таксама на прыбіранне капліцы ў наступную суботу, якое пачнецца а 17-й гадзіне.

Разработка сайта