Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

2017xxiii zvycz njadz07.09 - 13.09.2025 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

8 верасня (панядзелак) – Свята Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі

12 верасня (пятніца) – Успамін Найсвяцейшага Імя Марыі

13 верасня (субота) – успамін св. Яна Златавуснага (Хрызастома), біскупа і доктара Касцёла

14 верасня (нядзеля) – свята Узвышэння Святога Крыжа

 


Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 20.00;

 

l  У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Серада, Чацвер, Пятніца, Субота за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбудзецца толькі малітва ружанцовая без адарацыі НС.

l  У Нядзелю катэхеза для дзяцей і падлеткаў паводле сталага плану заняткаў, які размешчаны на дошцы аб’яваў. Сардэчна запрашаем.

l  У панядзелак прашу мужчын дапамагчы ў працы на пляцоўцы пад будаўніцтва Касцёла. Пачатак працы а 18.00. Калі хто можа, запрашаю раней.

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.