Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
31.08 - 06.09.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
3 верасня (Серада) – успамін св. Грыгорыя Вялікага, папы і доктара Касцёла
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 20.00;
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, Чацвер, Пятніца, Субота за 30 хвілін перад вечаровай святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;
l 1 Чацвер месяца – а 18.30 Адарацыя НС, набажэнства аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця і малітва ружанцовая.
l 1 Пятніца месяца – а 18.30 адбудзецца набажэнства да св. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі з Літаніяй да Сэрца Езуса.
l 1 Субота месяца – а 17.00 Адарацыя НС і Ружанец Фацімскі.
l 1 Нядзеля месяца – Адарацыя НС пасля святой Імшы а 9.30.
l Ад наступнай Нядзелі пераходзім на звычайны распарадак Святых Імшаў, які будзе трываць ад верасня да чэрвеня (9.30; 12.00;16.00; 18.00).
l Разам з новым школьным годам, распачынаем зяняткі па катэхезе ў парафіі. Заахвочваю, каб бацькі дапамаглі сваім дзецям так зарганізаваць школьныя заняткі, каб была магчымасць удзельнічаць у касцёльнай катэхезе. Усе новыя асобы, хто будзе ўдзельнічаць упершыню ў занятках, яшчэ можна запісацца на катэхезу ў закрыстыі альбо па тэлефоне ў святароў альбо катэхетаў. На дошцы аб’яваў размешчаны інфармацыя на конт падзелу катэхетычных груп і гадзіны заняткаў у гэтым навучальным годзе.
l У Нядзелю 7 верасня пачатак катэхезы для дзяцей і падлеткаў. План заняткаў размешчаны на дошцы аб’яваў.
l Існуе яшчэ магчымасць індывідуальнай падрыхтоўкі дарослых да святых сакрамантаў: хросту, споведзі, св. Камуніі, шлюбу.
l У кіёску можна набыць мёд з Браслаўскай пасекі;
l Дзякуй мужчынам за ахвярную працу ў мінулую суботу.
l Прашу жанчын запісвацца ў новы графік прыбірання капліцы. Звяртацца да святароў альбо да спадарыні Вольгі Куцэнка.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.