Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
27.07 - 02.08.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
29 ліпеня (аўторак) – успамін св. Марты, Марыі і Лазара
31 ліпеня (чацвер) – успамін св. Ігнацыя Лаёлы, святара
1 жніўня (пятніца) – успамін св. Альфонса Марыі Лігуоры, біскупа і доктара Касцёла
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - Святой Імшы не будзе;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 20.00;
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Аўторак, Серада, Чацвер, Пятніца, за 30 хвілін перад Святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l 1 пятніца месяца – а 18.30 адбудзецца набажэнства да св. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі з Літаніяй да Сэрца Езуса.
l Фацімсае набажэнства адбудзецца ў суботу 9 жніўня а 17.00.
l 1 Нядзеля месяца – Адарацыя НС пасля святой Імшы а 9.30.
l Сёння 27 ліпеня ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца 5 сусветны дзень бабуль, дзядуль і ўсіх пажылых людзей. Выказваем шчырыя зычэнні для іх, а для памерлых молімся ад дары вечнага жыцця.
l Урачыстасці Росіцкіх пакутнікаў абудуцца 1-2 жніўня. Асобы, якія запісаліся на аўтобусную пілігрымку, ад’езд аўтобуса будзе 1 жніўня (пятніца) з Сухарава а 18.00 Вяртанне ў Мінск 2 жніўня (субота) каля 19.00. Ахвяраванне за аўтобус 50р. Ёсць яшчэ вольныя месцы. Запіс ў спадарыні Людмілы Смыковіч.
l Дзякуй мужчынам за дапамогу пры пакосе травы на тэрыторыі пад будаўнітва Касцёла.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.