Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

Velikodnaja niadzelia725.05 - 31.05.2025 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

3 червеня (Аўторак) – успамін св. Караля Луангі і паплечнікаў, мучанікаў з Уганды

5 чэрвеня (Чацвер) – успамін св. Баніфацыя, біскупа і мучаніка

8 чэрвеня (Нядзеля) – Нядзеля Спаслання Духа Святога

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;

Набажэнства чэрвеньскае ў нашай парафіі будзе адбывацца:
будні дзень пасля святой Імшы а 7.00 альбо 19.00;
Нядзеля пасля святой Імшы а 9.30.

l  У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Аўторак, Серада, Чацвер, Пятніца, Субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.

l  У Оршы адбудзецца летняя катэхізацыя нашых дзяцей (Канікулы з Богам). Выезд дзяцей 2 чэрвеня (пянядзелак) а 11.00 з чыгуначнага вакзала ў Мінску. Абавязковая прысутнасць усіх дзяцей на вакзале ў 10.30. Вяртанне назад у Суботу 7 чэрвеня. Аб дакладнай гадзіне паведамім у суполцы бацькоў у Вайберы.

l  1 Чацвер месяца – а 18.30 Адарацыя НС, набажэнства аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця і малітва ружанцовая.

l  1 Пятніца месяца – а 18.30 адбудзецца набажэнства да св. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі Лядухоўскай з Літаніяй да Сэрца Езуса, а таксама св. Імша ў інтэнцыях праз іх заступніцтва.

l  1 Субота месяца – а 17.00 Фацімскае набажэнства.

l  З месяца чэрвеня пераходзім на летні распарадак Імшы ў Нядзелю. Вечаровая Нядзельная Імша будзе а 20.00 да канца жніўня. У наступную Нядзелю святыя Імшы будуць у наступных гадзінах: 9.30; 12.00; 16.00 і 20.00.

Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.