Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
25.05 - 31.05.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
26 мая (Панядзелак) – успамін св. Філіпа Нэры, прэзбітэра
29 мая (Чацвер) – Урачыстасць Унебаўшэсця Пана
31 мая (Субота) – Свята Адведзінаў Найсвяцейшай Панны Марыі
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, пятніца – 19.00;
чацвер - 7.00, 19.00 (Урачыстасць абавязковая);
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
Набажэнства маёвае ў нашай парафіі будзе адбывацца:
будні дзень пасля святой Імшы а 7.00 альбо 19.00;
Нядзеля пасля святой Імшы а 9.30.
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Аўторак, серада, чацвер, пятніца, субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l 31 мая (Субота) адбудзецца парафіяльны выез дзяцей першакамунійных ў Нацыянальны Санктуарый ў Будслаў на агульнабеларускае спатканне дзяцей. Запіс у закрыстыі ў святароў. Выезд ад капліцы на мікраўтобусе а 8.00. Прыкладны час вяртання ў Мінск а 18.00-19.00.
l 1 чэрвеня (Нядзеля) заканчэнне катэхетычнага года для дзяцей, падлеткаў і моладзі. Запрашаем усіх на супольны пачастунак пасля Імшы а 12.00.
l З 2 па 7 чэрвяня ў Оршы адбудзецца летняя катэхізацыя нашых дзяцей (Канікулы з Богам). Падрабязная інфармацыя на конт выезда будзе аб’яўлена на бацькоўскім сходзе на гэтым тыдні і ў Нядзелю 1 чэрвеня.
l Дзякуй вялікі Анастасіі Аўдзевіч і ўсім бацькам дзяцей першакамунійных, якія ўчора вельмі ахвярна, дапамагалі ў падрыхтоўцы ўрачыстасці Першай святой Камуніі і ўпрыгожванні нашай капліцы. Асаблівая падзяка катэхетцы Рыце, якая у гэтым годзе рыхтавала дзяцей да Першай Святой Камуніі. Божа адудзяч!
l З месяца чэрвеня пераходзім на летні распарадак Імшы ў Нядзелю. Вечаровая Нядзельная Імша будзе а 20.00 да канца жніўня. У наступную Нядзелю святыя Імшы будуць у наступных гадзінах: 9.30; 12.00; 16.00 і 20.00.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.