Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Какие улицы относятся к вашей парафии?...»

Velikodnaja niadzelia518.05 - 24.05.2025 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

19 мая (панядзелак) – успамін св. Станіслава Папчынскага, заснавальніка Кангрэгацыі Айцоў Марыянаў (перанесены з 18 мая)

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;

Набажэнства маёвае ў нашай парафіі будзе адбывацца:
будні дзень пасля святой Імшы а 7.00 альбо 19.00;
Нядзеля пасля святой Імшы а 9.30.

l  У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Серада, чацвер, пятніца і субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.

l  25 мая (Нядзеля) на святой Імшы а 12.00 адбудзецца Урачычтасць Першай Святой Камуніі. Вельмі прашу бацькоў, каб дзеці абавязкова прысутнічалі на ўсіх рэпітыцыях у гэтыя апошнія дні перад урачыстасцю Першай Святой Камуніі. Першая споведзь дзяцей адбудзецца ў суботу 24 мая а 10.00.

l  31 мая адбудзецца парафіяльны выез дзяцей першакамунійных ў Нацыянальны Санктуарый ў Будслаў на агульнабеларускае спатканне дзяцей. Запіс у закрыстыі ў святароў альбо ў катэхетак.

l  1 чэрвеня заканчэнне катэхетычнага года для дзяцей, падлеткаў і моладзі. Запрашаем усіх на супольны пачастунак пасля Імшы а 12.00.

l  Дзякуй вялікі мужчынам, якія ўчора вельмі ахвярна, дапамагалі ў працы на тэрыторыі побач з нашай капліцай. Божа адудзяч!

l  17 мая адбыўся чарговы марыянскі турнір для міністратаў у Жодзіна. Нашы міністранты занялі ганаровае 5 месца з 7 каманд. Дзякуй вялікі а. Канстанціну за арганізацыяю выезда і ўсім міністрантам за ўдзел.

l  З 2 па 7 чэрвяня ў Оршы адбудзецца летняя катэхізацыя нашых дзяцей (Канікулы з Богам). Запрашаем дзяцей ад 8 да 13 год. Засталося літаральна некалькі месцаў ў спісе. Запісацца можна ў святароў ў закрыстыі альбо ў катэхетак.

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.