Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

Velikodnaja niadzelia411.05 - 17.05.2025 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

11 мая (Нядзеля Добрага Пастыра) сусветны дзень малітвы аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця

13 мая (Аўторак) – успамін Найсвяцейшай Панны Марыі з Фацімы

14 мая (Серада) – свята св. Мацея, апостала

16 мая (Пятніца) – успамін св. Андрэя Баболі, прэзбітэра і мучаніка

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;

Набажэнства маёвае ў нашай парафіі будзе адбывацца:
будні дзень пасля святой Імшы а 7.00 альбо 19.00;
Нядзеля пасля святой Імшы а 9.30.

l  У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Серада, чацвер, пятніца і субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.

l  Катэхеза для дзяцей, моладзі і дарослых працягваецца ў суботу і нядзелю паводле сталага плана.

l  25 мая (Нядзеля) на святой Імшы а 12.00 адбудзецца Урачычтасць Першай Святой Камуніі. Вельмі прашу бацькоў, каб дзеці абавязкова прысутнічалі на ўсіх занятках у гэтыя апошнія дні месяца перад урачыстасцю Першай Святой Камуніі.

l  Дзякуй вялікі мужчынам, якія ўчора вельмі ахвярна, дапамагалі ў працы на тэрыторыі побач з нашай капліцай. Божа адудзяч!

l  17 мая адбудзецца чарговы марыянскі турнір для міністратаў у Жодзіна. Жадаем нашым міністрантам поспехаў у падрыхтоўцы і плённага ўдзелу. Падрабязная інфармацыя на конт выезду ў а. Канстанціна.

l   З 2 па 7 чэрвяня ў Оршы адбудзецца летняя катэхізацыя нашых дзяцей (Канікулы з Богам). Запрашаем дзяцей ад 8 да 13 год. Запісацца можна ў святароў ў закрыстыі альбо ў катэхетак.

l  17 мая (Субота) прашу яшчэ мужчын, якія маюць час ў гэты дзень, дапамагчы ў працы па ўладкаванні тэрыторыі побач з капліцай. Пачатак працы а 10.00.

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.