Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
27.04 - 03.05.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
29 красавіка (аўторак) – свята св. Кацярыны Сіенскай, панны і доктара Касцёла, апякункі Еўропы
1 мая (чацвер) – успамін св. Юзафа, рамесніка
2 мая (пятніца) – успамін св. Атаназія, біскупа і доктара Касцёла
3 мая (субота) – свята св. Філіпа і Якуба, апосталаў
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак - 7.00
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
Набажэнства маёвае ў нашай парафіі будзе адбывацца:
будні дзень пасля святой Імшы а 7.00 альбо 19.00;
Нядзеля пасля святой Імшы а 9.30.
l У Аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, Чацвер, Пятніца і Субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l 1 Чацвер месяца – а 18.30 Адарацыя НС, набажэнства аб пакліканнях да святарства і манаскага жыцця і малітва ружанцовая.
l 1 Пятніца месяца – а 18.30 адбудзецца набажэнства да св. Станіслава Папчынскага і св. Уршулі з Літаніяй да Сэрца Езуса, а таксама св. Імша ў інтэнцыях праз іх заступніцтва.
l 1 Субота месяца – а 17.00 Фацімскае набажэнства.
l 1 Нядзеля месяца – Адарацыя НС пасля святой Імшы а 9.30.
l Катэхеза для дзяцей, падлеткаў і дарослых распачнецца 4 мая.
l 25 мая (Нядзеля) у нашай парафіі адбудзецца урачычтасць Першай Святой Камуніі дзяцей, якія ўдзельнічалі ў катэхезе і падрыхтоўваліся да гэтага важнага моманту ў іх жыцці. Вельмі прашу бацькоў, каб дзеці абавязкова прысутнічалі на занятках у гэтыя апошнія дні месяца перад урачыстасцю Першай Святой Камуніі.
l 30 красавіка (Серада) прашу мужчын і жанчын, якія маюць час ў гэты дзень, дапамагчы ў працы па ўладкаванні тэрыторыі побач з капліцай. Хто мае, абавязкова вазьміце ўласныя прылады працы: граблі, рыдлёўку, вядро, (тачку). Пачатак працы а 8.30.
l Наша парафія прайшла дзяржаўную перарэгістрыцыю і мы атрымалі новае пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі. Таксама мы атрымалі пачтовы адрас нашай капліцы і будучага Касцёла. Цяпер мы афіцыйна знаходзімся па вуліцы Лабанка 96. Дзякуй усім, хто дапамагаў у гэтай справе.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.
Набажэнства маёвае ў нашай парафіі будзе адбывацца:
будні дзень пасля святой Імшы а 7.00 альбо 19.00;
Нядзеля пасля святой Імшы а 9.30.