Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
20 красавіка - Велікодная Нядзеля
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Перажываем актаву Пасхі (8 дзён святкавання Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста), у сувязі з гэтым пост у пятніцу не абавязвае.
l Наступная Нядзеля – Нядзеля Божай Міласэрнасці.
l Дзякуем усім, хто на працягу тыдня дапамагаў у падрыхтоўцы свята Пасхі: жанчынам, якія прыбіралі капліцу і ўсім, хто прымаў актыўны ўдзел у Літургіі Вігіліі Пасхальнай. Асаблівая падзяка хору, арганістцы Рыце, якія вельмі прыгожа спявалі падчас Трыдыума Пасхальнага і Урачыстасці Змёртвыхпаўстання. Дзякуй а. Канстанціну і міністрантам за падрыхтоўку літургіі і дыжурстве ў закрыстыі ў Вялікую Суботу. Вялікі дзякуй жанчынам, якія дыжурылі ў парафіяльным кіёску і вязалі вярбу на Пальмовую Нядзелю, за арганізацыю парафіяльнага кірмашу, на чале з Аленай Бразгоўкай, Валянцінай Шышкела і Людмілай Смыковіч. Асобная падзяка Анастасіі Аўдзевіч за чарговыя ўражваючыя сэрца Пасхальныя дэкарацыі.
l21 красавіка (Панядзелак у Актаве Вялікдня) а 20.00 запрашаем усіх жадаючы ў нашу капліцу на Велікодны Канцэрт у выкананні: Вера Фокіна (флейта) і Варвара Царук (арган). У Праграмме: Іаган Себасціян Бах, Маціяс Вэкман, Георг Муффат, Карл Філіп Эммануіл Бах і іншыя.
l26 красавіка (Субота ў Актаве Вялікдня) а 19.00 запрашаем усіх жадаючы ў нашу капліцу на ІІ Велікодны Канцэрт у выкананні: Эмілія Кажушка (скрыпка), Вера Фокіна (флейта), Анастасія Трапянкова (арган).
lКатэхезы для дзяцей, падлеткаў і дарослых не будзе. Катэхеза распачнецца Пасля Нядзелі Божай Міласэрнасці 4 мая.
lШчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.