Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
Тыдзень, які надыйшоў, называецца Вялікім Тыднем таму, што падчас яго будзем святкаваць найвялікшую хрысціянскую ўрачыстасць – Пасху:
13 красавіка (нядзеля) – Пальмовая нядзеля
17 красавіка - Вялікі Чацвер
18 красавіка - Вялікая Пятніца
19 красавіка - Вялікая Субота
20 красавіка - Велікодная Нядзеля
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, серада – 19.00;
Расклад набажэнстваў і літургіі на Святы Трыдыум:
17 красавіка (Чацвер): 20.00 – Св. Імша Вячэры Панскай.
18 красавіка (Пятніца): 20.00 – Св. Літургія Мукі Пана.
19 красавіка (Субота): 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00 – асвячэнне велікодных страваў; 22.00 – Святая Літургія Пасхальнай Вігіліі;
20 красавіка (Нядзеля): 9.30; 12.00; 16.00; 18.00 – Св. Імша ва Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана
l У панядзелак і аўторак, ёсць магчымасць, каб святар адведаў хворых са святымі сакрамантамі перад святамі Пасхі.Падаць адрасы можна ў закрыстыі ў любы зручны час, альбо патэлефанаваць да а. Вадзіма.
l Просім усіх астатніх, скарыстацца з сакраманту споведзі на працягу тыдня да Вялікай Пятніцы.
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l У аўторак 15 красавіка пасля святой Імшы а 19.00, прашу ўсіх жанчын, якія маюць час, прыйсці на генеральную ўборку і падрыхтоўку нашай Капліцы да Урачыстасці Пасхі. Дзякуй усім, хто ўчора дапамагаў ў прыбіранні тэрыторыі вакол капліцы.
l У Вялікую Пятніцу нас абавязвае захаванне сціслага посту (3 пасілкі, адзін з якіх можа быць да сыта).
l У Вялікую Суботу (30 сакавіка) асвячэнне велікодных страў будзе адбывацца ў капліцы кожную гадзіну, пачынаючы ад 10.00 да 17.00. У сувязі з падрыхтоўкай нашай капліцы да Вігіліі Пасхальнай, вельмі прашу размеркаваць ваш асабісты час так, каб асвячэнне адбылося згодна са строга вызначанымі гадзінамі. Пасля 17 гадзіны асвячэння страў ужо не будзе.
l Таксама малітву асвячэння святочнага стала можа зрабіць бацька сям’і (альбо гаспадар, гаспадыня дому) ў прысутнасці ўсіх родных і сяброў. Малітва асвячэння можна знайсці ў малітоўніку “Ойча наш” стр. 133-136.
l Як і ў мінулыя гады, збіраем ахвяры на кветкі для упрыгожвання алтара і Гробу Пана . Хто жадае далучыцца – ахвяраванні можна скласці ў скарбонку ля ўваходу ў капліцу.
l Зарпрашаем наведваць парафіяльны кірмаш, на якім можна набыць вербы, святочныя свечы, ручнікі і іншыя цікавыя рэчы. Прыдбаць печыва – велікодныя пернікі, якія дапамагалі ўпрыгожваць нашыя дзеці і моладзь. Усе ахвяраванні, складзеныя на кірмашы, пойдуць на будаўніцтва нашай святыні. Дзякуй усім парафіянам, асабліва жанчынам, моладзі і дзяцям якія ўжо шмат працы ўклалі ў падрыхтоўцы гэтай падзеі.
l 21 красавіка (Панядзелак у Актаве Вялікдня) а 20.00 запрашаем усіх жадаючы ў нашу капліцу на Велікодны Канцэрт у выкананн: Вера Фокіна (флейта) і Варвара Царук (арган). У Праграмме: Іаган Себасціян Бах, Маціяс Вэкман, Георг Муффат, Карл Філіп Эммануіл Бах і іншыя.
l 26 красавіка (Субота ў Актаве Вялікдня) а 19.00 запрашаем усіх жадаючы ў нашу капліцу на ІІ Велікодны Канцэрт у выкананні: Эмілія Кажушка (скрыпка), Вера Фокіна (флейта), Анастасія Трапянкова (арган).
l Катэхезы для дзяцей, падлеткаў і дарослых не будзе. Катэхеза распачнецца Пасля Нядзелі Божай Міласэрнасці 4 мая.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.