Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
06.04 - 12.04.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае ўспамінаў і святаў.
На наступным тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
13 сакавіка (нядзеля) - Пальмовая нядзеля
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля (Пальмовая) – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
Расклад набажэнстваў на Свята Пасхі 2025
13 красавіка (Нядзеля) – Пальмовая Нядзеля: 9.30, 12.00, 16.00, 18.00 – Святая Імша і асвячэнне вярбы.
17 красавіка (Чацвер): 20.00 – Св. Імша Вячэры Панскай.
18 красавіка (Пятніца): 20.00 – Св. Літургія Мукі Пана.
19 красавіка (Субота): 10.00, 11.00, 12.00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, 17.00 – асвячэнне велікодных страваў; 22.00 – Святая Літургія Пасхальнай Вігіліі;
20 красавіка (Нядзеля): 9.30; 12.00; 16.00; 18.00 – Св. Імша ва Урачыстасць Змёртвыхпаўстання Пана
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, чацвер, пятніца і субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l У часе Вялікага Посту ў кожную пятніцу пасля Святой Імшы а 19.00 гадзіне будзем разважаць Крыжовы Шлях нашага Пана Езуса Хрыста. Разважанні падрыхтуюць і будуць праводзіць мужчыны.
l У нядзелю а 9.00 гадзіне і пасля Св. Імшы, якая цэлебруецца а 12.00 будзем спяваць традыцыйнае Велікапоснае Набажэнства: Песні Жальбы.
l Катэхеза для дзяцей адбудзецца паводле сталага плана.
l Катэхезы для дарослых у наступную Нядзелю не будзе.
l Наступная Нядзеля – Пальмовая Нядзеля, асвячэнне галінак падчас кожнай Святой Імшы. Таксама будзе арганізаваны велікодны кірмаш, на якім можна будзе набыць вербы, святочныя свечы, ручнікі і іншыя цікавыя рэчы. Прыдбаць печыва – велікодныя пернікі, якія дапамагалі ўпрыгожваць нашыя дзеці і моладзь. Усе ахвяраванні, складзеныя на кірмашы, пойдуць на будаўніцтва нашай святыні. Дзякуй усім парафіянам, асабліва жанчынам, якія ўжо шмат працы ўклалі ў падрыхтоўцы гэтай падзеі.
l Запрашаем наведваць парафіяльны кіёск.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.