Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
23.03 - 29.03.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае ўспамінаў і святаў.
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, чацвер, пятніца і субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі.
l У часе Вялікага Посту ў кожную пятніцу пасля Святой Імшы а 19.00 гадзіне будзем разважаць Крыжовы Шлях нашага Пана Езуса Хрыста. Разважанні падрыхтуюць і будуць праводзтць сужанцы.
l У нядзелю а 9.00 гадзіне і пасля Св. Імшы а 12.00 будзем спяваць традыцыйнае Велікапоснае Набажэнства: Песні Жальбы.
l У наступную надзелю катэхеза для дзяцей, моладзі і дарослых адбудзецца паводле сталага плана.
l Запрашаем на марыянскую аўтобусную пілігрымку ў Рым, якая адбудзецца з 15 па 25 верасня 2025г. Ёсць вольныя месцы. Падрабязны план пілігрымкі размешчаны на дошцы аб’яваў.
l Сёння пасля святой Імшы а 9.30 адбудзецца першая арганізацыйная спатканне адносна пілігрымкі ў Рым. Запрашаем застацца ўсіх, хто запісаўся на гэта падарожжа.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй вялікі за індывідуальныя ахвяраванні на будову Касцёла! Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.