Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
16.03 - 22.03.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:
19 сакавіка (серада) – Урачыстасць Св. Юзафа
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, чацвер, пятніца – 19.00;
серада (Урачыстасць Св. Юзафа - абавязковая) – 7.00 і 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
l У аўторак а 18.00 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, чацвер, пятніца і субота, за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;
l У часе Вялікага Посту ў кожную пятніцу пасля Святой Імшы а 19.00 гадзіне будзем разважаць Крыжовы Шлях нашага Пана Езуса Хрыста. Разважанні падрыхтуюць і будзе праводзіць моладзь.
l У нядзелю а 9.00 гадзіне і пасля Св. Імшы, якая цэлебруецца а 12.00 будзем спяваць традыцыйнае Велікапоснае Набажэнства: Песні Жальбы.
l У часе Вялікага Посту ўстрымліваемся ад забаваў і вяселляў. На меру сваіх магчымасцяў абіраем пастановы, якія дапамогуць нашаму навяртанню да Бога.
l З 21 па 23 сакавіка (ІІІ Нядзеля Посту) ў нашай парафіі адбудуцца Вялікапостныя рэкалекцыі, якія правядзе а. Юрый Кулай, кармеліт з парафіі Божага Цела ў Мінску. План рэкалекцый размешчаны на дошцы аб’яваў. Абавязкова запрашаем да ўдзелу!
l У наступную Нядзелю катэхеза для дзяцей і падлеткаўадбудзецца паводле сталага плана.Для дарослых катэхезы а 17.15 сёння і ў наступную Нядзелю не будзе;
l З нагоды Святога Юбілею 2025 год, запрашаем на марыянскую аўтобусную пілігрымку ў Рым, якая адбудзецца з 15 па 25 верасня 2025г. Падрабязны план і ахвяраванне за пілігрымку размешчаны на дошцы аб’яваў. Запісацца яшчэ можна ў закрыстыі альбо па тэлефоне ў святароў. 30 сакавіка (Нядзеля) пасля святой Імшы а 9.30 адбудзецца першая арганізацыйнач сустрэча.
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.