Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Маёй маме 84 гады. Цi магу я, яе дачка, быць "бежмаванаю мацi" для яе пры бежмаваннi?...»

VialikiPost109.03 - 15.03.2025 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае ўспамінаў і святаў.

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;

аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;

l  У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Серада, чацвер, пятніца і субота, за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;

l  У часе Вялікага Посту ў кожную пятніцу пасля Святой Імшы а 19.00 гадзіне будзем разважаць Крыжовы Шлях нашага Пана Езуса Хрыста. Разважанні падрыхтуюць і будуць праводзіць дзеці.

l  У нядзелю а 9.00 гадзіне і пасля Св. Імшы, якая цэлебруецца а 12.00 будзем спяваць традыцыйнае Велікапоснае Набажэнства: Песні Жальбы.

l  У часе Вялікага Посту ўстрымліваемся ад забаваў і вяселляў. На меру сваіх магчымасцяў абіраем пастановы, якія дапамогуць нашаму навяртанню да Бога.

l  З 21 па 23 сакавіка (ІІІ Нядзеля Посту) ў нашай парафіі адбудуцца Вялікапостныя рэкалекцыі, якія правядзе а. Юрый Кулай, кармеліт з парафіі Божага Цела ў Мінску. План рэкалекцый размешчаны на дошцы аб’яваў.

l  З нагоды Святога Юбілею 2025 год, запрашаем на марыянскую аўтобусную пілігрымку ў Рым, якая адбудзецца з 15 па 25 верасня 2025г. Падрабязны план і ахвяраванне за пілігрымку размешчаны на дошцы аб’яваў. Запісацца можна ў закрыстыі альбо па тэлефоне ў святароў.

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.