Касцёл ў Сухараве
Айцы Марыяне
Літургія
Чытальная зала
Каталiцкі кантэнт
Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"
ЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі
Пытаннi i адказы
23.02 - 01.03.2025 г.
На гэтым тыдні касцёльны каляндар не прадугледжвае ўспамінаў і святаў.
Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;
аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;
l У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.
l Серада, чацвер, пятніца, субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;
l 1 субота месяца – а 17.00 Адарацыя НС і Ружанец Фацімскі.
l 1 Нядзеля месяца – Адарацыя НС пасля святой Імшы а 9.30.
l У наступную Нядзелю катэхеза для дзяцейі дарослых адбудзецца паводле сталага плана. Для падлеткаў, якія маюць заняткі а 17.00 і 19.00 заняткаў не будзе;
l Дзякуй усім парафіянам, якія запрасілі святароў з душпастырскім і калядным наведваннем у сваіх кватэрах і дамах. Дзякуй за супольную малітву, сардэчныя і шчырыя размовы і за вашую дабрыню і ахвярнасць;
l Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.