Чытальная зала

Каталiцкі кантэнт

МАЛІТОЎНІК Пампуй новую каталiцкую прыладу "Малiтоўнiк"


 imsha.byЧАС ІМШЫ
Расклад Імшаў у розных парафіях Беларусі

Пытаннi i адказы

«Стою на дороге и не знаю куда пойти: в церковь или в костел? Ни разу не была ни там ни там. От боли в душе не знаю, куда деться. Как зайти, когда ...»

2017 vi zvycz njadz16.02 - 22.02.2025 г.

На гэтым тыдні касцёльны каляндар прадугледжвае такія ўспаміны і святы:

22 лютага (субота) – свята Катэдры св. Пятра, апостала

 

Парадак св. Імшы на наступным тыдні:
панядзелак — 7.00;

аўторак, серада, чацвер, пятніца – 19.00;
субота - 18.00;
нядзеля – 9.30, 12.00, 16.00, 18.00;

l  У аўторак а 18.30 адбудзецца малітва Нешпарамі за памерлых. Імёны асоб, за якіх будзем маліцца, можна пакінуць у закрыстыі.

l  Серада, чацвер, пятніца, субота за 30 хвілін перад святой Імшой адбываецца Адарацыя НС і малітва ружанцовая. У гэтым часе можна прыступіць да сакраманту споведзі;

l  У наступную Нядзелю катэхеза для дзяцей, падлеткаў і дарослых адбудзецца паводле сталага плана.

l  Дзякуй усім парафіянам, якія запрасілі святароў з душпастырскім і калядным наведваннем у сваіх кватэрах і дамах. Дзякуй за супольную малітву, сардэчныя і шчырыя размовы і за вашую дабрыню і ахвярнасць;

l  Учора 15 лютага адбыліся ўрачыстасці ў гонар пакутнікаў з Росіцы. Дзякуй усім парафіянам за супольнае пілігрымаванне і малітву ў нашым марыянскім санктуарыі. Асаблівая падзяка спадарыне Людміле Смыковіч за ахвярную працу ў арганізыцыі падарожжа.

l  Шаноўныя парафіяне, жадаем каб у нашай парафіі з’явіўся хрысціянкі рух сужанскай супольнасці ЭНД (Экіпы Нотэр-Дам), які мае на мэце фармацыю для сужанстваў і развіццю іх духоўнага жыцця. Сёння пасля святой Імшы а 12.00 адбудзецца першае арганізацыйнае спатканне для сямейных пар (прэзентацыя), якія жадаюць прыналежыць да сямейнага руху ў нашай парафіі. Правядзе гэтае спатканне сям’я Шымак. Сардэчна запрашаем ўсіх ахвотных сужонкаў на гэтае спатканне.

l  Шчыра дзякуем за ахвяраванні, якія былі складзены на ўтрыманне капліцы і парафіі, а таксама за ахвяраванні на банкаўскі рахунак праз паслугу ЕРІП. Дзякуй усім, за прыбіранне і падтрыманне чысціні нашай капліцы.